Спадчына


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский


Канал пра гістарычную архітэктурную спадчыну Беларусі і не толькі.
Наш чат: https://t.me/spadczynachat
Бот зваротнай сувязі: https://t.me/spadczyna_szepat_bot
Чат пра могілкі: https://t.me/mohilki

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Паказалі першы дэма-відос па гульні The Witcher IV. Мы чакалі, што будзе больш беларускага, а аказалася, што там выбудавалі рамантычную Расеюшку, як на малюнках Білібіна: з мядзвядзямі на вуліцах, выбеленымі сценамі дамоў, высокімі церамамі і характэрнымі дахамі. 🇷🇺☦️

398 1 14 10 35

Репост из: Urban Hrodna - городская среда Гродно
На Вялікай Траецкай: было - планавалася - пачалі разбіраць - стала пасля таго, як фасад абрынуўся

Паміж апошнімі двума здымкамі - літаральна пара дзён


Репост из: Urban Hrodna - городская среда Гродно
Крыху навін рэканструкцыі ў Гродне: стогадовы (былы) дзіцячы садок на Васілька знеслі, а фасад гістарычнага будынка на Вялікай Траецкай абваліўся проста на вуліцу 🧱

На Вялікай Траецкай падчас будаўнічых працаў абрынулася сцяна гістарычнага будынка №31 (кан. XIX ст., шмат гадоў там быў "Выраб ключоў"). Цэгла прабіла агароджу будоўлі і рассыпалася на праезную частку.

Дом выкупілі ў 2022 г. разам з домам №33. Будынкі былі ў аварыйным стане, там практычна адсутнічаюць падмуркі. Іх збіраліся аб'яднаць і аднавіць гістарычнае аблічча - дэталі дэкора, страчаныя ў савецкі час, балконы, а таксама вярнуць брамы, якія вялі з двара на вуліцу. Аварыйныя ўчасткі сцен збіраліся дэмантаваць і аднавіць з захаваннем габарытаў і вонкавага выгляду з «роднай» керамічнай цэглы. Дзверы і вітрыны будуць драўлянымі. Рэканструкцыя пачалася ў 2025 г. Там плануюць адкрыць рэстаран са сцэнай для канцэртаў, а ў падвале — пякарню.
Дом №31 першапачаткова быў нетынкаваны, меў карніз і міжпавярховы пояс аздобленыя сухарыкамі, вокны з лучковымі перамычкамі.

З двухпавярховым домам на Васілька, 5 (1911 г. пабудовы) іншая гісторыя. Яго выкупілі і мусілі рэканструяваць пад жылы дом. Хоць у 2018 г. там ужо пачынаў рэканструкцыю іншы ўласнік - дом рыхтавалі пад праваслаўны сацыяльны цэнтр - новы гаспадар вырашыў не вошкацца з узмацненнем сценаў для жылля, а проста знесці. Паводле праекта, у новым доме павялічыцца плошча. Мяркуючы па праекце, апублікааным перад абмеркаваннямі, ішла гаворка пра знос прыбудовы справа. Але ў выніку "рэканструкцыя" = "знос дома і адбудова наноў".


У Гродне знішчылі гістарычны будынак па вуліцы Васілька, 5. Нікому невядомая кантора «СпектрИнвестГрупп» будуе тут жылы дом. Мяркуючы па захаваным кавалку дома новае будаўніцтва праводзяць як рэканструкцыю. Для адбудовы будзе выкарыстана старая цэгла, але сабраць аб'ект з той жа цэглы не = захаваць яго.

Праекціроўшчык «Интелсток Инжиринг» вам знаёмы — ён рабіў новы дом па Вялікай Траецкай вуліцы 25 і купіў фэйкавую ўзнагароду для гэтага праекта, пра што мы пісалі раней.

Дом не ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, але ўнесены ў праект зон аховы гістарычнага цэнтра як шэраговая забудава. Паводле рэгламентаў забаронена неабгрунтаванае «змяненне характару архітэктуры фасадаў шэраговай гістарычнай
забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці», а вось пра знос нічога не напісана!

https://newgrodno.by/society/v-tsentre-grodno-stoletnij-detskij-sad-peredelyvayut-v-dom/
#знішчэнне #Гродна #непомнік #гістарычнаязабудова


Нашы крыніцы мелі рацыю: новым дэканам архітэктурнага факультэта БНТУ прызначаны гісторык горадабудаўніцтва і доктар архітэктуры Юрый Чантурыя.

На яго рахунку дзве найбуйнейшыя манаграфіі па горадабудаўніцтве Беларусі, у апошняй, выдадзенай у 2017 годзе, Чантурыя на 511 старонках фармата А3 прааналізаваў 115 гарадоў, апублікаваў 650 архіўных чарцяжоў і планаў, зрабіў больш за 200 графічных рэканструкцый.

Акрамя таго Чантурыя распрацаваў праекты рэгенерацыі гістарычных гарадскіх раёнаў у Брэсце, Віцебску, Гродне, Оршы, Пінску, Полацку, Слоніме.


Ахоўнае абавязацельства па кафедральным касцёле ў Магілёве, якое падпісаў у 1953 годзе Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР. Помнік, які лічыўся пад аховай дзяржавы пад нумарам № 69, "карыстальнік" абавязваўся з мэтай яго захавання выкарыстоўваць выключна як архіў.

Цікавы гістарычна рарытэт. Трэба паглядзець што там пісалася ў саюзных дакументах, на якія абавязацельства спасылаецца.

#ахова #Магілёў


Спадчына поп-культурная.

У нядаўнім другім сезоне Андара па Зорных войнах у антыкварнай краме Лютэна і на выставе адной прыватнай калекцыі сярод розных артэфактаў з гэтага сусвету можна заўважыць адзін дзіўны прадмет.

Можна было б падумаць, што гэта чарговая пабракушка джэдаяў, сітхаў, вукі ці твілекаў, але гэтая штука была зроблена ў часы Рымскай імперыі і дагэтуль не дае пакою навукоўцам.

Рымскія дадэкаэдры, дванаццаціграннікі, вырабленыя з бронзы датуюцца II-III стагоддзямі нашай эры. На кожным баку па кругай адтуліне рознага памеру, а на вяршынях - шарыкі.

Нягледзячы на тое, што іх знойдзены сотні(!) нават у аддаленых правінцыях, навука дагэтуль не мае аніякага пераканаўчага адказу што гэта такое.

У манетных скарбах было знойдзена некалькі рымскіх дадэкаэдраў, што сведчыць аб тым, што іх уладальнікі лічылі іх каштоўнымі прадметамі, або што іх выкарыстанне было звязана з манетамі — напрыклад, для лёгкай праверкі таго, ці адпавядаюць манеты пэўнаму дыяметру.

Ёсць меркаванне, што гэта прыстасаванне для вязання, бо розныя памеры адтулін падыходзяць для розных дыяметраў пальцаў.

На нейкае іншае прызначэнне таксама можа намякаць і 12-гранная форма, магчыма гэта нейкі магічны прадмет кельцкай рэлігіі.


У ноч з 25 на 26 сакавіка 1942 года савецкая авіяцыя спрабавала разбамбіць Дом урада, дзе ў той час размяшчалася шмат нямецкіх службаў.
Але ад недакладнага трапляння бомбаў моцна пацярпела толькі вуліца Берсана.

Паводле інфармацыі Ірыны Варан­ковай, навуковага супрацоўніка аддзела ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі

1k 1 10 1 27

Лапідарная геніяльнасць 😍

Показано 9 последних публикаций.
OSZAR »