Usau Pavel


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Агляд і аналіз бягучых палітычных падзей. Беларусь і Сьвет. ❗️З 9 жніўня 2023 рэжымам Лукашэнкі ўнесены ў сьпіс экстрэмісцкіх.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Як ствараецца паралельная гісторыя, асабліва для заходнікаў якія нічога не ведаюць пра рэальнасьць. Ціханоўская ў ЦВК, версія для BBC. "Сьвятлана Ціханоўская расказала, што на наступны дзень пасьля выбараў пайшла ў Цэнтральную выбарчую камісію з пратэстам супраць фальсыфікацыяў і патрабаваннем пераліку галасоў. У ЦВК яе сустрэлі два супрацоўнікі КДБ, завялі ў асобны пакой і пачалі размову".

Але ж былі і іншыя версіі. Так па словах Красулінай (прэсакратара аб’яднанага штабу), візіт у ЦВК планаваўся ў некалькі дзен пазьней, пад камеры і ў прысутнасьці замежных амбасадараў. Але па пэўных прычынах Вольга Кавалькова адвезла Ціханоўскую зараньнеў 10 жніўня. Да ЦВК тады прыехалі Знак і Калесьнікава, якія прывезьлі дакументы на абскаржваньне і мелі, Ціханоўскую суправаджаць, але йх не пусьцілі, і яны дазволілі Ціханоўскай застацца самой.
Пасьля размовы і вывазу з краіны Ціханоўская прызначае Кавалькову сфарміраваць Каардынацыйную Раду і кіраваць ею, а фактычна паралізаваць яе дзейнасьць.

Так якая ж яна праўда. Да гэтуль мы не ведаем ролі Кавальковай у атачэньні Ціханоўскай, і як мы бачым іншыя постаці "рэвалюцыі" Знак, Калесьнікава паступова зьнікаюць з гісторыі. Фарміруецца вобраз выключнага лідэрства ў 2020, можна сказаць "правадырызму".

Вельмі цікавы, хаця і не ўнікальны працэс стварэньня адмысловай міфалогіі і падлаштоўваньня гісторыі пад сябе.

Гэта не толькі як у выпадку са Сталіным і яго выключнай ролі ў рэвалюцыі, але і з Лукашэнкам, прапаганда якога намагаецца зьвязаць незалежнасьць Беларусі з пачаткам яго кіраваньня.

Маніпуляваньне гісторыяй вельмі небясьпечная рэч, што таксама сьведчыць пра пэўныя псіхалагічныя зьмены чалавека, які стварае сваю гісторыю, выбудоўвае новае разуменьне сябе ў той сітуацыі, сьціраючы тое, што было праўдай.



1k 1 4 16 24

Бывае і такое. Перамог кандыдат ПіС, не гледзячы на скандалы зь йм зьвязаныя. Ва ўмовах крайняй палярызацыі сутнасьць не лічыцца.


Па папярэднім дадзеным дзякуючы сьпецаперацыі было знішчана і пашкоджана каля 150 расейскіх вайсковых самалетаў, на агульную суму 7 млрд., даляраў.


Пакуль папярэднія вынікі exit polls.
Як кажуць, літэральна 50+1, выйграе Рафал Тшаскоўскі.

Але гэта таксама сьведчаньне таго, як глыбока палярызавана польскае грамадства, з даволі моцным прагненьнем да традыцыяналізму і кансерватызму, у чым шукае стабільнасьці і прадказальнасьці, напалоханае жудасьцямі лібералізму.


Рой
Украінскія сьпецслужбы эфектыўна выкарысталі Рой дронаў, якія былі дастаўленыя ў глыбь Расеі, для нанясеньня маштабнага ўдару па аэрадромам праціўніка.

У выніку прамога ўадару было зьнішчана больш за 40 стратэгічны бамбардзіроўшыкаў. Пашкоджана інфраструктура. Хутчэй за ўсе ўдары будуць працягвацца.

У сваю чаргу, гэта даволі моцны пасыл і для Лукашэнкі, бо такі рой можа хутка заляцець яму ў хату.

Псіхалагічны-палітычны эфект удару па Расеі ўвогуле цяжка ацаніць.
Але Z каналы крычаць пра катастрофу і бясьсіле кіраўніцтва.





2k 1 2 18 23



Пяткевіч і аўтарытарны лібералізм

Чарговыя ператасоўкі ва ўрадзе і нечаканае ўзмацненьне пазіцыі Натальлі Пяткевіч.
У яе прызначэньні на пасаду віцэ-прэм’ера я бачу ўсю тую ж спробу вярнуцца да мадэлі аўтарытарнага-лібералізму (макеўскім шляхам), як альтэрнатывы для існуючага аўтарытарнага мілітарызму (неататалітарыўму).
Галоўным заданьнем Пяткевіч будзе спроба забясьпечыць "прарыў" ураду на Захад, то бок наладзіць кантакты і "збліжэньне", што канешне ў сеньняшніх умовах зрабіць амаль немагчыма.
Тым ня менш, Пяткевіч адна з даволі моцных фігур у атачэньні Лукашэнка, інтэлектуальна вышэйшая ад Качанавай і Эйсмант.
Атрымаўшы новую пасаду, яна будзе больш аўтаномнай і мабільнай у сваіх дзеяньнях, скіраваных на спробы размарозкі адносінаў з Захадам.


Павярнуць гісторыю назад

Расейскія "геніі" ад палітыкі ў чарговы раз жадаюць даказаць сабе і сьвету, што СССР працягвае існаваць, бо быў расфарміраваны пры парушэньні "адпаведных працэдур". Што Белавежскія пагадненьні не маюць ніякая прававой сілы і з'яўляюцца "антыканстытуцыйнымі". На аснове гэтага "геніі" спрабуюць даказаць, што вайна ва Ўкраіне - гэта грамадзянская вайна і ўнутранася справа "СССР".
Канешне, тут няма ніякага сэнсу ўваходзіць у дыскусію з расейскімі імперцамі. Яны хутка дойдуць да таго, што будць заяўляць, што разбурэньне Расейскай Імперыі не мела юрыдычнай сілы. А яно такі і было, по распад імперыі і парад незалежнасьці пачаўся ў выніку рэвалюцыі ў лютым і кастрычніку 1917 году. Атрымоўваецца, што СССР паўстала "неканстытуцыйна" і ўсе павінны вярнуцца ў Расейскую Імперыю - неадкладна.
Калі СССР разваліўся "неканстытуцыйна", то неканстытуцыйна прэзідэнтам Расеі быў абраны Ельцын і таму абсалютна неканстытуцыйна "прэзідэнтам" Расеі стаў Пуцін, ну і гэтак далей.

Я думаю, калі працягваць гэтую гістарычную дэгрэсію, то Манголіі час прад'явіць свае натуральнае права на дань з Масковіі.




Стамбул і Пуцін

Знову здзіўляюся розным выказваньням, кшталту: "Пуцін паказаў што ён слабак", увесь сьвет пабачыў, кім ёсьць Пуцін", у Пуціна быў шанс нечага дасягнуць, ен з яго нн скарыстаў" і гэтак далей.

Не буду пісаць, пра што сьведчыць такога кшталту выказваньня, хутчэй пра агульнае бясьсіле і немагчымасьць "цывілізавагага сьвету" (Еўропы і ЗША хаця б неяк уздзейнічаць на сітуацыю і на паводзіны Крамля". Таму палітычная камунікацыя зводзіцца да спробы звычайнага "паласканьня".

Мне падавалася, што 3 гады далі да зразуменьня, што Пуціну глыбока напляваць на тое, што думае пра яго цывілізаваны Захад. Больш таго, у Крамлі таксама ёсьць разуменьне, што дастаткова Пуціну нешта сказаць пра мір і перамовы, як Захад адразу выказваць спадзяваньні, на яго Пуціна "добрую волю" і на хуткі мір. Што таксама паказвае, тое, што пытаньне вайны і міру ляжыць не ў Вашынгтоне, не ў Бруселі, а ў Маскве, і, што ў Зазаду няма сродкаў дзеля таго, каб змусіць Пуцінв да міру. Яны нават не здольныя на то, каб забясьпечыць Украіну ўсебаковай вайсковай падтрымкай, каб яна мела рэсурсы хаця б дэакупаваць свае землі. Зараз гаворка пра гэта нават і не вядзецца.

Адзінае, што можа зрабіць Захад (частка Еўропы) гэта ўвесьці нейкі чарговы, жудасна рэальны 125 пакет санцый супраць Расеі, які Венгрыя і Славакія абавязкова заблакуюць.

Вырашальнай у пытаньні вайны і міру з’яўляецца сіла, моц. Яе няма. Больш таго ўся палітыка краінаў НАТА зводзіцца да таго, што яны рыхтуюцца за працяглай вайны і нават (!) агрэсіі Расеі супраць йх. То бок, замест таго, каб сканцэнтраваць рэсурсы ва Украіне, пераннсьці вайну на бок ворага, разгарнуць шырокую гібрыдную вайну, Захад рыхтуецца да таго, што Расея на йх нападзе і намагаюцца адцягнуць гэты момант.
Не выключыць яго, а адцягнуць. Да гэтага варта дадаць, што "танцы вакол" міру, таксама закладаюць знаходжаньне такой формулы, пры якой магчыма суіснаваньне з глабальных злачынцам, у якога цалкам будуць развязаны рукі для новай вайны.
І менавіта такога "міру" будзе дамагацца Пуцін.


Новым палітыкам, групам, гэта было ўсе да лямпачкі. Важна было даць інтэрв’ю і куды-небудзь паехаць. Палітыкі ад "штабоў" ўжо рыхтаваліся сесьці ў мягкія крэслы міністраў, галоўнае было трымаць інфармацыйную хвалю, асабліва спадабацца Маскве.

У пятых. Не гледзячы на тое, што ўжо ў 2021 годзе было відавочна бакротства апазіцыі і больш таго сабатаж унутры яе, (пра што я адкрыта казаў), я пагадзіўся на тое, каб удзельнічаць у стварэньні Кабінету, намагаўся дапамагаць, не гледзячы на тое, што людзі офіса рабілі відавочныя глупствы. Дарэчы, у склад працоўнай групы па фарміраваньні кабінету мяне не ўключылі (я выступаў за аоўную яго аўтаномію і падтрымліваў вашую фігуры ў якасьці Кіраўніка). Я наўпрост казаў, што калі Ціханоўская (Офіс) будзе кіраўніком, гэта аберніца катастрофай. Так яно і сталася. У кабінет я не ўвайшоў і вы ведаеце з якой прычыны.

Апошняй кпопкай у маей супрацы з (гэтым усім) стала ідыецкая спроба Офісу-Кабінету прыхаваць скандал з Зарэцкай.
Даржчы ніхто ніякай адказнасьці не панес.

Прабачце, Павел, мне падаецца, што я доўгі час сумленна і прафесійна спрабаваў рабіць сваю працу, але бясконца змагацца з цемрашальствам і відавочнай праявай злой волі я не магу.

Не Лукашэнка перамог, а безадказнасьць. Амаль усе, хто прывеў апазіцыю да палітычнага банкротства, засталіся ў атачэньні Ціханоўскай (группа АГП-Вячоркі), яны рэальна кіруюць кабінетам і радай. І яны пасьпяхова пераўтварылі дасягненьні і ахвяры тысячаў беларусаў у шэры пыл.

Спадзяюся Вы разумееце, чаму не варта было нават узгадваць мяне у кантэксьце справы Мельнікавай, а не тое, што параўноўваць.

2.5k 2 11 52 72

Мой адказ Паўлу Латушкy

Павел Латушка трошкі перагнуў у сваёй размове ў Еўрарыдые, спрабуючы прывязаць мяне да скандалу з Мельнікавай. І параўнаць мой адыход ад уселякай супрацы з НАУ і Кабінетам як ДАРАДЦЫ, з уцекамі цэлага сьпікера і "банкіра КР ды Кібераў. Маўляў, калі я супрацоўнічаў з НАУ, (дадам, што уваходзіў у групу дарадцаў (нажаль), створанай для Ціханоўскай), а потым сыйшоў, то гэта тое самае, што і сітуацыя з Мельнікавай. Што, калі Латушка не змог прадугледзіць, што я "зьмяню пазіцыю" у тым ліку па санкцыях, то таксама ён не змог прадугледзіць сітуацыю з Мельніквай, якая акумулявала ў сваіх руках (безкантрольна!) немалыя сродкі некалькіх структур і палітычныя функцыі (!) і ўсе гэта ва ўмовах вялізарнага ціску.

Як па мне, то гэта МАНІПУЛЯЦЫЯ.

Перш за ўсе, атрымоўваецца, што ні НАУ, ні Кіберы не маглі паспрабаваць нават пралічыць рызыкі, пагрозы такой сітуацыі (падавалася ж, штотчас інфантылаў сыйшоў) і гэта пасьля 5 год барацьбы, і зусім сьвежай справы з Байполам (пра Гаюн) нават не ўзгадваю.

Па-другое, не разумею, якім чынам прыйшло ў галаву нейкім чынам прывязваць і зраўніваць мяне з Мельніквай. Я нікому не здраджваў, прынцыпы і палітычныя каштоўнасьці не мяняў, грошы не краў.

Па-трэцьце, вельмі легка прадбачыць, што ва ўмовах калі палітычная дзейнасьць пачне пераўтворвацца ў імітацыю, сумленныя і прафесійныя людзі будуць сыходзіць, а на йх мейсца прыдуць аферысты. Чаму так сталася, спадар Павел, што пасьля 5 год барацьбы няма чэргаў са сьпецыялістаў у НАУ, ці Кабінет, ці ў КР, і што вельмі сьпецыфічныя функцыі пачынаюць выконваць "невядома хто".
Падлічыце разам з Ціханоўскай і Вячорка (якіх вы самі крытыкавалі за бяздарнасьць і сабатаж, толькі за вочы), колькі за 5 год вы страцілі людзей сотні, тысячы. Колькі людзей з прычыны элементарнага глупства, ці здрады: Байпол, ЧКБ, Гаюн, трапілі за краты!
І вы зьдіўляецеся, што я сыйшоў, хаця сыйшоў задоўга да ЧКБ ды іншых скандалаў, бо як раз добра прадбачыў, куды ўсе ідзе.

Чацьвертае, што тычыцца маёй супрацы з НАУ, ці спробы супрацы з Офісам, ці Кабінетам, то гэтая супраца не базавалася на асабістай лаяльнасьці да Латушка, ці Ціханоўскай. Я нікому прысягі не складаў і ў вернасьці не кляўся, ні заробкаў , ні іншых бенефітаў не атрымоўваў!
Мая дзейнасьць і супраца з гэтымі структурамі базавалася на жаданьні дапамагчы развіцьцю йх эфектыўнасьці, не дапусьціць да скатваньне ў нішто. Але для рэалізацыі патрэбна воля тых, хто прыняў на сабе функцыі палітычных дзеячоў. А яе, як вы добра ведаеце не было.

У жніўні-верасьні 2020 я пісаў і выступаў пра неабходнасьць стварэньня ўраду, прыняцьця канстытуцыі (вяртаньне да канстытуцыі 1994), стварэньне протапарламенту і нават ЦВК, яшчэ ў 2021 годзе казаў пра выбары ў КР і фарміраваньне альтэрнатывы для так званага ВНС, і шмат, шмат іншых прапановаў (нпр., стварэньне акадэміі кіраваньня). Пазітыўна аднесься да стварэньня НАУ, як асновы ўраду. Але ж вы добра таксама ведаеце, як офіс блакаваў усе намаганьні развіцьця гэтага накірунку, аж да 2022.
Непатрэбныя былі і іншыя ідэі і стратэгіі.

Уся дзейнасьць 2020-2021 зводзілася да нейкіх бясконцых сазвонаў, інтэрв’ю і чаканьня таго, што Лукашэнка вось-вось сыдзе.

Неаднакротна я пісаў і казаў пра тое, што Лукашэнка будзе змагацца да апошняга, што трэба рыхтавацца да шматгадовай барацьбы, што трэба кансалідаваць рэсурсы (людскія і матэрыяльныя), а не гуляць у шапіто. Яшчэ ў траўні 2021, як вы памятаеце, я спрабаваў пераканаць (тады яшчэ нібы спалучаную апазіцыю у фарміраваньні протапарламента, протаурада і протапрэзідэнта (!!!), над гэтым пажартавалі, пасьмяяліся і разышліся.

У 2020 я папярэджваў, што праз год людзі пачнуць сыходзіць, што пачнецца сварка за грошы і доступ да грантаў, што гэта прывядзе да скандалаў і яшчэ большай дэматывацыі.

Таксама папярэджваў адносна правальных ідэй "ультыматуму - 2020" і "галасавалкі" 2021.


Лес Каардынацыйнай Рады. Перазагрузка

1. Ідэя КР - добрая ідэя і ва ўмовах шырокай эміграцыі і супрацьстаяньня з сістэмай - неабходная;

2. Ідэю КР варта ратаваць і развіваць, як іструмент публічнай дыскусіі і дэмакратыі;

3. За Радай цягнецца вялізарны шлейф скандалаў і правалаў аж з 2020, скандал з першай "спікерам" Кавальковай;

4. Каб выратаваць гэтую ідэю і інстытут, перазапусьціць яго увесь сеньняшні склад павінен прыняць калектыўную адказнасьць і самараспусьціцца. Гэта будзе паказчыкам палітычнай сьпеласьці і адказнасьці, прыклад годнага захаваньня;

5. Павінны быць прызначаны новыя "выбары" восень 2025 году;

6. Да моманту выбараў павінны быць прыняты ясныя правілы гульні ўнутры КР і паміж суб’ектамі;

Праблема: статус і давер да КР, ды іншых інстытутаў настолькі падарваны, што ніякіх выбараў можа і не адбыцца. Але, мне падаецца, што лепей такім чынам уратаваць хоць нешта, "добрую ідэю", чым дакачацца сітуацыі, калі слова Каардынацыйная Рада стане лаянкай і калі любыя інстытуцыянальныя праекты ад апазіцыі будуць успрымацца вельмі негатыўна.




Пра Каардынацыйную Раду, расейскі сьвет і савецкае мысьленьне

КР і яе "сябры" працягваюць зьдзіўляць. Сеньня адбываецца "прызначэньне" новага сьпікера, хаця пакуль не вядома, што сталася са старым. Адным з кандыдатаў з'яўляеца А. Кныровіч, якого я лічыў і яшчэ лічу разумным чалавекам. І вось, кандыдат зьмяшчае на сваёй старонцы тэкст "рэформаў" КР пад карцінкамі з Леніным. "Добрым, разумным, геніяльным правадыром пралетарыяту" - Леніным! Не магу ў гэта паверыць, і паспрабую патлумачыць, што адбываецца ў свядомасьці некаторых беларускіх палітыкаў.
Спачатку дадам "рускі мір", дыктатуры, антыбеларусізм, лукашызм - гэта працяг савецкай сістэмы і дыктатуры пралетарыяту. Вайна ва Украіны, акупацыя Беларусі, у якой вуліцы носяць назвы савецкіх дзеячоў і стаяць помнікі Леніну, гэта ўсе працяк неасавецкага імперыялізму. А аснова рэжыму Лукашэнкі - гэта вяртаньне і культываваньне савецкасьці.
Ленін і тая сістэма, якую ён стварыў (камунізм, сталінізм, мааізм) вынішчыла міль'ёны людзей, спарадзіла ГУЛАГ. Бо па Леніну, буржуазія павінна быць вынішчына як клас, фізычна. Леніну належыць канцэпцыя чырвонага тэррору і ваеннага камунізму. Гэта як раз тое, што усталявалася ў Беларусі пасьля 2020 году. Уся сеньняшняя палітыка Лукашэнкі (падкрэсьлю) нэасавецкасьць, грунтуецца на ленінізме. Камуніст-ленінец узначальвае ЦВК, сымболіка часоў СССР і гэтак далей.

Я ўжо не ўзгадваю пра разарваную і зьнішчаную Беларусь у 1919 і 1921 гадах. І ўсе гэта дзякуючы Леніну-Троцкаму-Сталіну.
Леніну, які зараз упрыгожвае пост беларускага палітычнага дзеяча, сябра КР, чалавека які выступае за палітычныя і эканамічныя рэформы ў Беларусі. Як? Калі ў галаве Ленін, Ленін які сёньня есьць сымбаль таталітарызму і антычалавечай палітыкі!

У чым жа прычына такіх спантанічных рухаў

1. Савецкасьць усьцяж добрый і сьветлы міф, які ўкараніўся ў галавах людзей і трымае йх у палоне, а гэта азначае, падсьвядомае прывязаньне да рускага міру і яго практык. Памятаю, як ў 2020 годзе расходзіўся плакат "Родіна маць зовет", "Все на выборы" з тварам Ціханоўскай і як ў 2021 Офіс прапанаваў зрабіць 23 лютага "Днём герояў".
2. Ленін са старонах савецкіх буквароў, добры маленькі Валодзя, добры дзядуля Ленін - назаўжды ўмацаваўся ў падсьвядомасьці. Гэта сьвдэцтва таго, што савецкай адукацыі і прапагандзе ўдалося стварыць савецкага чалавека, які нікуды не падзеўся. Упэўнены, што гэта рэха "савецкага чалавека", якое запосьціла Леніна. Што цікава ў руках з газетай "Праўда" - сымбалем хлусьні;
3. Гэты пост разлічана таксама на савецкіх людзей, не на беларусаў "падсьвядомы савецкі чалавек" упэўнены, што ў беларускім грамадстве, ў апазіцыі Савецкі Чалавек жыве і ўкаранены даволі моцна, ён нікуды не падзеўся. І Савецкі Чалавек ўпэўнены, што нічога шкоднага і крытычнага не зрабіў.
"Ленін заўжды малады", Час наперад, які вярнуўся назад.

Гэта трагедыя нашага народу, ленінізм, лукашызм моцна ўбудаваўся ў сьвядомасьці і так не адбылося ўласнай, унутранай дэсаветызацыі, як і агульнапалітычнай у тым ліку ў межах апазіцыі. Перад намі яшчэ вельмі доўгі шлях унутраных рэформаў і трансфармацыі, пакуль мы прыдзем да дэмакратыі.

У сваю чаргу, калі дапусьціць што "пост" з карцінкай гэта проста кепскі жарт. То, якая выснова? Вельмі простая. КР - гэта адзін кепскі жарт і гэта яшчэ адно сьведчаньне таго, што існаваньне КР, іншых структур - безсэнсоўнае.

2.1k 4 16 25 58

Пра Леніна (цара) ў галавах і Каардынацыйную Раду

Тэкст ніжэй


Інфармацыя па рахунках і вывад грошаў з боку А. Мельнікавай па інфармацыі ад Кіберпартыўанаў:

Первый случай расходов средств группы на личные нужды Мельниковой зафиксирован 22 января 2025 г. — оплата услуг сервиса Booking с карты, которая находилась у Мельниковой.

В течение февраля 2025 г. Мельникова раз в несколько дней выводила на личный счет непринадлежащие ей средства суммами до 2,5 тысяч долларов, в том числе использовала сервис экспресс-переводов для ускорения транзакций.

Перевод по гранту для Координационного совета - около 107 тыс. долларов — поступил на счет фонда 13 марта. Получение этой суммы не согласовывалось с представителями Киберпартизан, группа не была поставлена в известность даже о самом факте такого использования счета фонда.

В течение марта Мельникова вывела на личный счет в несколько операций всю переведенную сумму гранта для Координационного совета, а также все оставшиеся средства на счете, в том числе предназначенные на проекты Партизанского Телеграма и помощь в журналистских расследованиях (около 30 тыс $). Самые крупные переводы были сделаны 5 и 18 марта. В общей сложности Мельникова вывела более 150 тыс. долларов. Последняя операция по выводу средств датируется 24 марта 2025 г.

1. Цікава зараз паслухаць сьледчую камісію ад КР. Але пасьля такога скандалу самае лепшае, што КР можа зрабіць, распусьціцца і не ганьбіць усю.апазіцыйную ідэю (разам за кабінетам)

2. Відочна, неабходна сьледства з боку трэцьцяга боку (Польшчы) па справе магчымай карупцыі ў буйных памерах; (Але польскія ўлады і так гэта ведалі);

3. Ці ў выніку відавочных злоўжываньняў мельнікава стане не пацярпелай, а падазраванай?

Показано 20 последних публикаций.
OSZAR »