HOSCIECHKA


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Еда и кулинария


Рr-менеджэр беларускай гісторыі 🌠
Тут жывуць галоўныя анёлкі Беларусі 🤍

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Вось на будынку, дзе жыў Рыгор Шырма, вісіць такая шыльдачка 🥰 Яна тут была павешана яшчэ ў 1991 годзе (калі верыць СМІ)

📍вул. 1 траўня, д.2 (шыльда з боку парка Жылібера)


Прыйшлі саветы. Шырме прапанавалі стварыць Беларускі ансамбль песні і танца. Ён узяўся, нават з калектывам некалькі разоў быў на гастролях. Ане можа шчасце доўга цягнуцца 😔

Саветы арыштавалі Рыгора. Былі страшныя штодзённыя допыты, падчас аднаго з іх яму сказалі:

«Нет уже вашего Янки Купалы...»

Для кампазітара гэта стала страшнай навіной. Нават апусціў лапкі. Яго калектыў прыляцеў да Якуба Коласа, каб дапамог вызваліць Шырму. Літаратар адразу звярнуўся "куды трэба". У хуткім часе Шырма вярнуўся ў Беларусь. Дазволілі жыць толькі ў Гародні 😍

Аднойчы Рыгора да сябе запрасіў адзін з кіраўнікоў БССР, які прыехаў у Гародню па справах. Прапанаваў перабарацца ў Мінск, але толькі трэба было ўступіць у партыю. Шырма пагадзіўся з умовай, што хоць уступіць, але ад беларускасці не адмовіцца.

Так, Рыгор Шырма перабраўся ў Мінск✨


Заўсёды беларусаў цягнула ў Вільню, бо там квітнела беларускасць 😍

Так, Шырма пераехаў туды. Стварыў хор, але польскія ўлады адразу забаранілі людзям хадзіць да яго на канцэрты. Але беларусаў было не стрымаць - усё рабілася падпольна 😅

Так, палякі каля 2 разоў арыштоўвалі Рыгора. Калі аднойчы прывялі яго на допыт, то спыталі, каб абразіць:

- А чаго пан не паголены?
- А я нарадзіўся з барадой, - адказаў Шырма.


Нават на адным з судоў, калі кампазітару далі апошняе слова, ён сказаў:

«За вашымi пышнымi судзейскiмi тогамi я бачу свае паляшуцкiя свiткi, дзеля асветы якiх мы працуем, i з гэтага кiрунку нас не саб’е нiхто i нiколi» 💪🏻


А далей пачалася Першая Сусветная вайна😭

Рыгор Шырма паспеў вывучыцца на настаўніка, але яго эвакуявалі ў глыб Расеі. Там не захацеў заставацца. Па сканчэнні вайны вярнуўся на радзіму - на Пружаншчыну 🙏🏻

Палякі яму прапаноўвалі стаць настаўнікам у польскай школе, але Рыгор з прынцыпу адмаўляўся. Калі і станавіцца настаўнікам, то толькі ў беларускай установе адукацыі. На той час у яго ўжо нарадзілася дачка, таму дзеля грошай пайшоў працаваць лесарубам 🌲

Палякі ведалі пра беларускасць Рыгора. Баяліся яго, таму пачалі правяраць наконт таго, а ці не падыме бунт!? Не доўга гэта праверка працягнулася, бо вырашылі хутчэй звольніць.

Тады Шырма пайшоў працаваць рэгентам у царкву. І вось як пра гэта ўзгадвае святар тых часоў:

«Р.Шырма шмат пакутаваў ад даносаў i пераследаў, але, нягледзячы на ўсё гэта, не пакiдаў сваёй любiмай справы i ўвесь час падтрымлiваў хор, працаваў бязвыплатна з любовi да мастацтва i з дазволу ўлад даў два канцэрты, якiя мелi вялiкi i заслужаны поспех».


У апошні тыдзень у мяне на слыху Рыгор Шырма - беларускі дырыжор і кампазітар😅

Калі часам думаю пра каго расказаць, то з цяжкасцю вышукваю дзеячоў. А тут Шырма нібы сам "просіцца" 😂 Напэўна, прыйшоў яго час🔻

Рыгор Шырма паходзіў з Пружаншчыны. Быў з сялянскай сям'і. Бацька не хацеў, каб сын ішоў вучыцца, але малога цягнула да ведаў. Каб назбіраць грошай, з 6 годзікаў працаваў пастушком. Плацілі капейкі, але хоць нешта. Калі Рыгору споўнілася 12, збег з бацькоўскай хаты і паступіў у вучылішча ў Пружанах.

*Мне б такую прагу да адукацыі🙏🏻

У вучылішчы Шырма навучыўся граць на музычных інструментах. Калі былі заняткі па спеву, то абураўся, што не вывучаюць беларускія песні. Настаўнікі нічога яму адказаць не маглі на гэта, таму Рыгора "бамбіла".

І што было далей?🔻


З Германавічаў Бобіч быў у 1930-я гады пераведзены ў Іўе.

Хоць на публіку і казаў па-польску, але ў стол пісаў літаратурныя і навуковыя тэксты па-беларуску 💔

Так, паступова Бобіч пачаў вяртацца на шлях беларускасці. Праз гэта стварыў два тамы казанняў “Роднае слова ў касцёле” і “Навучайце ўсе народы”. Хацеў яшчэ больш стварыць у падтрымку беларусаў, але тут пачалася Другая Сусветная вайна.

У 1942 годзе немцы арыштавалі Бобіча. Трымалі некалькі месяцаў у жудасных умовах у турме. Па вызваленню адтуль святар практычна адразу і памёр, бо страціў здароўе😭

*Мяне здзіўляе той факт у біяграфіі Бобіча, што хоць ён і адышоў ад беларускасці, але Бог зноўку яго вярнуў. Як па мне, то гэта даказвае, што беларусы ніколі не знікнуць. Мы пад апекай😘


Ільдэфонс Бобіч праз пакліканне да святарства паехаў вучыцца ў Рым 🙏🏻

Там атрымаў блаславенне Папы Рымскага для ўсяго беларускага народа✨ *Вось. нават Папа Рымскі быў упэўнены, што беларусы - крутышы!

Праз 2 гады Ільдэфонс вярнуўся ў Вільню. Стаў святаром і ўзяўся за беларускасць. Пра гэта ён узгадваў так🔻

«Сваім лёсам я задаволены і прашу Бога, каб дапамог плённа працаваць для дабра Касцёла, улюбёнай архідыяцэзіі і дарагой амбоны».


Ільдэфонс меў шмат праектаў. На жаль, іх прасоўванне заўсёды было праблематычным. То ім створаную арганізацыю ў падтрымку беларускасці закрыюць, то кнігу на беларускай мове не дазволяць пусціць у друк...

На жаль, "ружовыя акуляры" святара на беларускасць разбіліся шклом ва ўнутар. Яго з Вільні выправілі служыць у Германавічы - гэта было пакаранне за беларускасць ад польскіх уладаў.

Жыцця ў мястэчку не вытрымаў. Хоць спачатку спрабаваў храбрыцца, але зламаўся. Так, Ільдэфонс Бобіч адмовіўся ад беларускасці і пачаў прасоўваць польскасць😳

*Народ, не асуджаем🙏🏻


Вітаю з Гародні, анёлкі ❤️

Сёння прысніла мястэчка Іўе! Па прабуджэнню ўзгадала, што там у касцёле служыў святар Ільдэфонс Бобіч. У друку больш вядомы праз псеўданім ПЁТРА ПРОСТЫ!

Мужчына паходзіў са звычайнай сям'і. І яго чакала такое ж жыццё: жонка, дзеці, праца. Але❗️Ён захацеў добрай адукацыі, таму паехаў вучыцца ў Вільню. Там убачыў, што людзі не баяцца сваёй беларускасці. Наадварот, яе развіваюць. Тады Ільдэфонс вырашыў далучыцца да беларускага руху праз напісанне твораў.

📌 І самае цікавае. Беларускасць прывяла яго да Бога. Мужчына надрукаваў у газеце свой першы твор. Падаецца, павінен быў бы радавацца, але раптоўна адчуў пакліканне да святарства. Праз гэта некалькі дзён правёў у роздумах. І вось як ён пра гэта ўзгадваў:

«Маё юначае сэрца вагаецца — як быць? Пан кліча мяне. Пан хоча, каб я сваё жыццё прысвяціў Яму. Як быць? Пэўна, выбар адзін — адказаць згодай».


*Так што, анёлкі, белаурсы заўсёды пад аховай і падтрымкай Бога. Усё у нас будзе добра😘


Аднойчы да Журбы прыехала дэлегацыя з Мінску. Хацела прапанаваць яму зрабіць літаратурны вечар, але перадумала. Чаму?🔻

1️⃣ Янка сядзеў у абшарпаным пакойчыку без кухні, што паказвала яго беднасць.
2️⃣ На целе мужчыны былі апёкі ад керагаза.
3️⃣ Слепата і кіёк у руках.

Праз гэта дэлегацыя палічыла , што нельга такога чалавека паказваць людзям😡 А Янка мроіў пра гэты вечар усім сэрцам. Вы ж ведаеце, як для творцы важна прызнанне! Таму калі да паэта прыходзілі сябры і спытвалі пра тое, чаму не ходзіць на культурныя імпрэзы, адказваў:

"Я хаваюся".


*Я ў шоку🤯 Янка быў жа не дурнем, а сляпым! Яго проста выкрэслілі з грамадства і навязалі думку, што ён НЕ ЧАЛАВЕК🥺


📌 Янка Журба працаваў пры Акадэміі навук. На шчасце, праз страту зрока звольніўся адтуль у 1937 годзе. Чаму на шчасце!? У той час за беларускімі дзеячамі пачалі масава прыходзіць на расстрэл 😭

📌 Кажуць, што Янка пасля звальнення асеў у Чашніках, але❗️ Калі звяртацца да ўспамінаў, то ён прайшоў праз рэпрэсіі...

📌 Апошнія гады правёў у Полацку. Яго даглядалі манашкі мясцовага манастыра. У некаторых крыніцах пішацца, што дажываў у доме састарэлых, але гэта памылка. За 7 месяцаў да смерці яму далі кватэру...

Але гэта кватэра стала для яго турмой. Чаму? 🔻


Янка Журба быў жанаты 2 разы. І яго шлюбы не скончыліся хэпі-эндам 😭

1️⃣ Першы шлюб быў з Цінай. У іх з'явілася дачка Іраіда - прыгожае імя! Самае цікавае, што пасля яе нараджэння ў Янкі зноўку прачнулася прага да творчасці. І ён пачаў пісаць дзіцячыя вершыкі!

2️⃣ Другі шлюб быў з Галінай, але ў 1941 годзе яна знікла...

Больш Янка не хацеў браць шлюбы. Ён пасля вайны знайшоў першую жонку і дачку. Запрашаў у Беларусь, каб з'яднацца, але Ціна была супраць. Яна казала, калі хоча гэтага, хай едзе да іх у Піцер. Журба адмаўляўся 🤔 *А што рабілі бы вы!?

Паэт разумеў, што там дачка расце не беларускай. Праз гэта адсылаў ёй кніжкі на нашай мове. Дзяўчынка чытала, але зацікаўленасці не было. Чаму? Яна забыла беларускую мову 💔


Мне падабаецца тое, як беларускія паэты падыходзілі да выбару псеўданімаў😉 Іх "другое імя" заўсёды адлюстроўвала настрой часу.

Сёння раскажу пра Івана Івашына. Больш вядомага як ЯНКА ЖУРБА 💔

Мужчына нарадзіўся ў сялянскай сям'і, якая складался з 12 чалавек! Ён хацеў вырвацца "ў людзі", таму вывучыўся на настаўніка. У нашым жыцці ўсё вырашае МОМАНТ. Янку ў рукі аднойчы трапіла "Наша Ніва". І тут панеслася...

Як вы зразумелі, Журба падсеў на беларускасць. Праз гэта пачаў пісаць вершы. Нават выдаў зборнік, але... Тут з'явіліся крытыкі, якія не змаглі змірыцца з новым канкурэнтам у літаратуры. Журба пра гэта ўзгадваў так:

«Станоўчыя водзывы аб маiх творах робяць добры ўплыў на мой настрой i на ход маёй працы: у мяне зьяўляецца жаданьне пiсаць, нараджаюцца новыя iдэi i вобразы. Адмоўныя водзывы даюць адваротныя вынiкi».


Пасля крытыкі Янка спыніўся ў стварэнні вершаў і адышоў ад беларускасці😭

*Анёлкі, калі ласка, калі крытыкуеце, то асцярожна! Вы можаце спужаць будучага генія 🙏🏻


Вітаю з Гародні, анёлкі 🤍

Я тут знікла, бо ў мяне былі святочныя канікулы😅 З'ехала на радзіму, а там бацькі закруцілі ў справах.

Хоць не выходзіла ў сеткі, але кантэнт стварала: фотачкі, відосікі, тэксты... Нават зганяла на выставы. І на адной з іх набыла такога анёлка - гэта брошка 🥰 Як ён глядзіцца!?

Усім шчаслівай суботы! І усіх абдымаю 🙏🏻

*Зараз разбяруся са шпацырамі і справамі - вярнуся да вас з гісторыямі пра беларусікаў 💪🏻


Вітаю з Гародні, анёлкі 🤍

У апошнія гады са мной практычна штодня здараецца сітуацыя 🔻

Калі я знаёмлюся або сустракаюся з людзьмі, адразу яны пачынаюць гутарыць пра гісторыю або ўзгадваць тое, што я пра сябе кажу ў сетках 😅

Канешне, мне прыемна. Але❗Не перадаць словамі як мне цікавы менавіта ВЫ 😘 Я абажаю слухаць вашыя біяграфіі. Калі спрабую тэму перавесці на вас, то... 👉🏻 Вы саромецеся. Калі падтрымліваю і кажу кампліменцікі, адмаўляецеся і прыніжаеце сябе. Як я хачу вас пакусаць у такія моманты😅

Калі ласка, ня бойцеся сябе! Вы неверагодная моц, на якой усё трымаецца. Нават я трымаюся на вашай падтрымцы 🙏🏻 Праз гэта вы мае АНЁЛКІ беларускасці!

Усім шчаслівага чацвярга 😘


📌 Саветы зноўку арыштавалі Лістапада ў 1933 годзе. Хоць не быў ужо такім актыўным у беларускасці, але была папулярнасць. Улады прапанавалі яму стаць агентам у Варшаве. Юрка адмовіўся, таму за непатрэбнасцю быў зняволены на 8 год лагероў.

📌 Лістапад разумеў, што з лагероў не выйдзе. Калі яму прапаноўвалі аспрэчыць вырак, адмаўляўся, бо не верыў у гэта. У пекле Юрка адчаіўся капітальна, таму вырашаў не хаваць сваіх поглядаў. Гучна выказваўся пра жыццё там. Нават да яго прыставілі "стукачоў".

📌 І што ў канцы? Юрка Лістапад быў прыгавораны да расстрэлу "тройкай". У якасці прычыны было напісана адно слова "НЕИСПРАВИМЫЙ".

*Беларусік проста хацеў быць БЕЛАРУСАМ.


Юрка Лістапад апынуўся ў БССР. Адразу ўзяўся за папулярызацыю нашай культуры на Случчыне. Так, стварыў гурткі для дзетак, каб яны вучыліся быць файнымі беларусамі😍 На сустрэчы з моладдзю туды прыязджаў нават Колас!

І што атрымалася ў канцы?

📌 За беларускасць саветы арыштавалі Юрку на 5 год, але адседзеў год. Дзеці прыходзілі на суды да настаўніка. Прасілі ўладаў яго выпусціць, бо ён нічога страшнага не зрабіў. Нават спачатку калегі Лістапада прасілі пра яго вызваленне, але на судзе раптоўна змянілі свае паказанні. З чаго бы гэта!?😡


Юрка Лістапад быў настаўнікам на Случчыне. Праз падзеі 1920-га года, якія там адбываліся, з'ехаў у Польшчу🤔

Там таксама пайшоў вучыцца. Падаецца, што можа здарыцца!? Лістапад меў ГАРАЧЫ характар. Калі пачынаў спрачацца ці сварыцца, то не кантраляваў сябе 😩

Аднойчы да яго дачапілася полькаская настаўніца. Ён ёй і адказаў... Полька не змагла змірыцца, што беларус яе паставіў на месца. Тады яна на яго зрабіла данос. І Лістапад апынуўся пад арыштам. Калі беларусы даведаліся пра гэта, то пайшлі да ўладаў прасіць за яго. Яны адпусцілі на свабоду з улікам таго, што сплоціць штраф у будучым.

Юрка не меў грошай ад слова ЗУСІМ. Каб пазбегнуць пакарання, уцёк у БССР. *Каб ён разумеў на той час, што гэта яго не самая значная праблема ў жыцці 😭


Вось паглядзіце на беларуса 🤔

Я калі ўпершыню ўбачыла, падумала: святы чалавек! А што ў выніку!?

Знаёмцеся, гэта Юрка Лістапад💪🏻

Паходзіў са звычайнай сялянскай сям'і. Моцна хацеў вывучыцца і працаваць на беларускасць. І стаў настаўнікам😎

Ён разумеў, што беларусам трэба выходзіць з "цемры". І лічыў, што адзіны шлях да "свету" - гэта адукацыя. Так, катаўся па вёсках і прасіў бацькоў сваіх дзяцей аддаваць у школы.

Спачатку справа ішла марудна. Потым вырашыў змяніць падыход. Ён тлумачыў "па кроках" + што гэта дасць дзецям. *Дарэчы, некаторыя сённяшнія маркетолагі такога ня ўмеюць😅 Беларусы - гэта прыроджаныя маркетолагі!


Янка Нёманскі актыўна паляпшаў жыццё беларусаў. Калі што, гэта ён дамагося, каб у Мінску хадзілі электрычныя трамвайчыкі😞 За такую актыўнасць і быў арыштаваны. Як гэта адбылося?

📌 Прыйшлі да да хаты. Зрабілі ператрус. Знайшлі беларускія часопісы, кнігі, нататнікі з замалёўкамі пра Беларусь. Калі ўбачылі творы Янкі, спалілі адразу на месцы. Па канцы тыя, хто прыйшоў, у паперках напісалі: "вёл вредительскую и разрушительную деятельность"😵

📌 Арышт Янкі - толькі першая ступень. Потым прыйшлі за жонкай. А яшчэ праз некалькі дзён забралі і 15-гадовага сына. Чаму? Яны былі яго сям'ёй і лічыліся ВОРАГАМІ НАРОДА😭

📌 Што ў канцы? Янка быў расстраляны ў 1937 годзе з канфіскацыяй маёмасці. Сына адправілі ў лагера на 15 год, адкуль не вярнуўся - памёр. *Гэта і зразумела, бо гэта дзяцёнак. Ён павінен быў жыць, а не ўсё гэта😭 Жонку таксама адправілі ў лагер на 8 год, але яна выжыла! Вярнулася і жыла ў Віцебску. Шмат разоў звярталася да ўладаў, каб хоць некалькі капеяк далі на жыццё, але ёй адмаўлялі.


Янка Нёманскі пасля адукаці ў Піцеры вярнуўся на Беларусь✨ Тут адразу ўзяўся за беларусксць. Напрыклад:

📌 Прапанаваў падзел Беларусі на вобласці. Калі гэты ліст дайшоў да ўладаў, то назвалі Янку "вредителем". Калі чалавека не стала ў жывых, то ўціхую выкарысталі яго ідэю. Аўтарства нават не прыпісалі😡

📌 Янка напісаў твор "Рамэа і Джульета на Беларусі". Ён паказаў, што галоўная праблема беларускасці - гэта дзяленне на каталікоў і праваслаўных:

— На сэрцы ў мяне, Ясю, бывае часта так цяжка. Пайсьці ж да шлюбу з табою нам нельга, бо мы не аднае веры.

— Чаму ж ня можам мы пажаніцца, цудоўная ты! Ці ж ты не пайшла б за мяне, хоць я і католікам лічуся?

— Ты ведаеш, што мой бацька — вораг католікаў, а твой лічыць нас недавяркамі і мужыкамі. Дак дзе ж там у іх знойдзеш згоду? А без бацькоў, ведама, нічога ня будзе.

Показано 20 последних публикаций.
OSZAR »