MineAsveta


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Игры


Навіны, артыкулы і іншае пра Minecraft ад перакладчыкаў гульні на беларускую мову.
Прапанаваць навіну ці даслаць паведамленне — праз паведамленні каналу
MineAsveta НЕ АФІЦЫЙНЫ ПРАДУКТ MINECRAFT. MineAsveta НЕ ЎХВАЛЕНА І НЕ ЗВЯЗАНА З MOJANG ЦІ MICROSOFT.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Игры
Статистика
Фильтр публикаций


Напішыце нам штосьці 🤓


Minecraft Monthly абвясціў назву новага дропа

📱 У новым відэа ад распрацошчыкаў, у чарговым Minecraft Monthly, была абвешчана назва абнаўлення 1.21.6. Ёй стала «Chase the skies» — «Насустрач нябёсам».

#навіны #minecraft_monthly


Часова спыняем радыёмаўчанне Рэдакцыі ў сувязі з неправамернаў блакіроўкай нашага калегі па рускамоўнаму перакладу Ігара ФромГейта і ягонага канала @minecraftmain. На жаль, гэта адзін з аспектаў працы з матэрыяламі кампаніі Mojang/Microsoft — махляры могуць заўсёды паскардзіцца на неправамернае выкарыстанне матэрыялаў кампаній.
Каб не згубіць нас — падпішыцеся на наш запасны канал @minecraft_naviny, калі што, будзем пісаць там


Навін пра першакрасавіцкі снапшот у нас няма. З цікавага ад распрацоўшчыкаў — "перагорнуты" сервер у 📱


Пакуль гульцы шукаюць звышэфектыўны метад здабычы валюты на серверы, прапаноўваем для азнакамлення табліцу коштаў і колькасці досьведу усіх рэсурсаў, што многа здабыць у шахце ад нашага падпісчыка!


📲 Спіс заданняў для мерапрыемства Minecraft Movie Live Event

Для таго, каб атрымаць новы плашч, гульцам трэба будзе выканаць усе заданні, што будуць адкрывацца для выканання кожныя два дні. На дадзены момант, некаторыя зоны закрыты для наведвання, а гастаў ў гульне увогуле няма.

#навіны@mineasveta


🥰Мы доўга чакалі, чакалі і дачакаліся! Сёння распрацоўчшыкі парадаюць нас вясновым падарункам "Spring to Life" і івентам для Bedrock-выдання "Minecraft Movie Live Event".

🌸 Spring to Life — вясновы падарунак, які прыносіць абноўлены выгляд некаторых мобаў, новыя расліны і блокі, а таксама абноўленую графіку.

🎥 Minecraft Movie Live Event – адкрываецца заўтра а 00:00 па мінскаму часе і працягнецца да 7 красавіка. Вы станеце героем, абараняючы вёску Midport ад піглінаў. Тут можна атрымаць эксклюзіўны Movie Cape!

#навіны@mineasveta


🛜 Праект Eaglercraft абнавіўся да 1.12.2

🛜 Eaglercraft — гэта неафіцыйная адаптацыя Minecraft, якую можна запускаць ў браўзеры без неабходнасці ўсталёўкі. Акрамя таго, гульня падтрымлівае ўбудаваныя шэйдары, карыстальніцкія скіны і плашчы.
Праект мае сумесную гульню, што дае магчымасць далучацца да пэўных сервероў ці гуляць з сябрамі. Для гульні не патрабуецца ліцэнзія.

#супольнасць@mineasveta


🤯🤯 Вынікі Minecraft Live 2025

Падвядзем вынікі таго, што нам паказалі распрацоўшчыкі на "прамой" трансляцыі

🌸 Вясенні падарунак Spring to Life:
- Выхад 1.21.5 запланаваны на 25 сакавіка.

🎥 Сервер-мерапрыемства ў гонар Minecraft-фільма:
- Будзе адкрыты з 25 сакавіка да 7 красавіка. Гульцы могуць атрымаць унікальны плашч за ўдзел у гульні і выкананні штодзённых заданняў на серверы для Bedrock-выдання.

Абнаўленне графікі "Vibrant Visuals":
- Дынамічныя цені, аб'ёмны туман і накіраванае асвятленне. Паляпшэнні пачнуць дзейнічаць на Bedrock-версіі, але не для ўсіх прылад, а пазней з'явіцца і на Java-выданні.

🔫 Новыя гасты:
1. Засмаглы гаст:
- З'яўляецца каля касцяных рэшткаў у Далінах пяскоў душ;
- Калі забраць яго ў Верхні свет і памясціць у ваду, то праз пэўны час ён ператворыцца ў Гастлінга;
2. Гастлінг:
- Любіць снежкі і не атакуе вогненнымі шарамі;
- Праз час ператвараецца ў Радаснага гаста;
3. Радасны гаст:
- Мірная версія класічнага моба;
- Можа перавозіць да 4 гульцоў;
- На ім можна будзе стаяць, а палёт будзе падобны на аналаг у творчым рэжыме;
- Каб ім кіраваць, у гульне з'явіцца рознакаляровая вупраж.

#навіны@mineasveta #minecraft_live@mineasveta


Мерапрыемства пачнецца 25 сакавіка!

#навіны@mineasveta #minecraft_live@mineasveta


У Aftershow паказлі як працуе новы моб. Акрамя таго, што на ім змяшчаецца 4 чалавека і "шоламы" можна фарбаваць, акуляры шолама апускаюцца, калі першы гулец садзіцца на моба


Пачалося aftershow


На ім можна будзе ездзіць!


Скрыншоты "маленькай" версіі. Калі вы накорміце яго сняжкамі, ён стане памерам як звычайны гаст, але шчаслівым!




У новым падарунке будзе высушаны гаст. Калі прывесці яго ў верхні свет і "даць намокнуць", то ён зменіць свой памер і будзе мірным!

#навіны@mineasveta #minecraft_live@mineasveta


Новая функцыя будзе даступна на ўсіх выданнях, але спачатку длля Bedrock


Больш скрыншотаў


Была анансавана фунцыя Vibrant Visuals. Як казаў Джэб. гэта наступны крок пасля абнаўлення тэкстур у 1.14

#навіны@mineasveta #minecraft_live@mineasveta


Таксама паказалі дапаўненне з героямі фільма, дзе трэба абараняць вёску ад піглінаў і ліхадзеяў. За выкананне ўсіх заданняў, можна атрымаць плашч

#навіны@mineasveta #minecraft_live@mineasveta

Показано 20 последних публикаций.
OSZAR »