Дзікая прырода побач


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Природа


ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤
🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі
Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Природа
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Папаўненне ў рабых суслікаў!

😍 У траўні ў суслікаў нараджаецца патомства, звычайна 5-6 дзіцянят. “Немаўляты” сляпыя, голыя і без зубоў. Маці корміць іх малаком і сагравае. Малыя растуць хутка. Зараз суслічыныя дзеткі ўжо выходзяць на паверхню, пачынаюць карміцца зелянінай.

#Дзікіфакт: Суслікі не любяць ваду, яны пасяляюцца на ўзвышшах, ніколі не п’юць і хаваюцца ў норы, калі ідзе дождж. Але дажджлівы травень зблытаў ім карты: колькі можна сядзець галодным у нары? Аляксандр Вінчэўскі на мінулым тыдні назіраў, як суслік скача па мокрай траве пад дажджом, як малыя выбіраюць мокрыя сакавітыя расліны (відэа).

☝️ Рабы суслік уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. З тысяч засталіся тры пасяленні, усе яны ахоўваюцца зараз дзяржавай.

655 0 16 8 82

Astsyarozhna-dzikiya-ptushki.pdf
93.4Кб
Ostorozhno-dikie-ptitsy.pdf
93.2Кб
Таблички для самостоятельной распечатки на русском и белорусском языке


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Собаки хорошо находят гнёзда птиц и уничтожают кладки и птенцов.

Какие птицы выводят птенцов прямо на городских пустырях и лугах?

▫️полевой жаворонок
▫️луговой чекан
▫️полевой и луговой коньки
▫️обыкновенная овсянка
▫️желтая и белая трясогузки
▫️чибис
▫️перепел
▫️серая куропатка
▫️краснокнижные хохлатый жаворонок и коростель.⠀

🪺 С апреля по июль — сезон гнездования. Эти птицы прячут гнёзда прямо в траве.

🦮 Если у тебя есть собака — знай: пёс, бегающий по лугу или пустырю, съест или раздавит найденную кладку, передушит птенцов.

Может казаться, что птиц рядом нет — но они незаметно могут наблюдать за твоим питомцем в панике.

✅ Выгуливая собаку на пустыре, лучше не сходи с тропинки и веди её на поводке. Иначе можно случайно раздавить яйца или птенцов.

✅ Если есть выбор: выгулять собаку на городском пустыре, или в поле, выбери поле. Плотность гнёзд там меньше в силу воздействия местных хищников.

❗️Мы подготовили таблички-напоминания для самостоятельной печати — размести их на пустырях и лугах, где могут гнездиться птицы. Можешь оставить часть луга/пустыря для собак.

🐦 За птицами лучше наблюдать в бинокль. В таком случае они ведут себя естественно.

В видео использованы кадры Дмитрия Остапковича.


Найлепшы падарунак дзіцяці – час, праведзены разам з бацькамі!

👧👶 У Дзень дзяцей прапануем прайсці займальны сямейны квэст, нават калі вы самі не ведаеце гэтых птушак - цікава будзе знайсці адказ разам:

✔️Спампуйце або раздрукуйце малюнак з стылізаванымі птушкамі
✔️Разам з дзіцём паспрабуйце вызначыць птушак
✔️Карыстайцеся вызначальнікам птушак
✔️Абмяркуйце, дзе і калі вы іх бачылі
✔️Не забудзьцеся падрыхтаваць для дзіцяці прызы.

🐦 Пасля можна правесці міні-экспедыцыю, каб пабачыць гэтых птушак ужывую.

Такая гульня развівае ўвагу і цікаўнасць у дзіцяці, навучае працаваць з вызначальнікам і беражліва ставіцца да прыроды.

Падзяліцеся сваімі вынікамі ў каментарах! 🤗

#птушкажарт


Запрашаем на птушыную прагулку ў Мінску!

🌿🐦 У наступны аўторак, 3-га чэрвеня, ідзём з Дзікім клубам назіраць за гарадскімі паркавымі птушкамі і іх паводзінамі. Паслухаем салаўёў, пашукаем розных дзятлаў і іншых птушак.

Прагулку правядзе арнітолаг Аляксандр Вінчэўскі. Павучымся разам з ім вызначаць птушак па паводзінах і па голасе, даведаемся пра іх цікавыя факты. Ты зможаш атрымаць адказы на свае пытанні.

Сустракаемся а 19:00. Прагулка зойме каля дзвюх гадзін. З сабой бяры бінокль і добры настрой.

👉 Месца сустрэчы ўжо ў закрытым чаце Дзікага клуба. Далучайся!

Прыбытак ад клуба ідзе на прыродаахоўныя мэты. Да сустрэчы! 🤗

📷 Дзякуем за фота сініцы-апалоўніка Віктару Выскварку, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota


Любіш птушак? Трымай свайго коціка дома!

🐈‍⬛ Коткі – хатнія жывёлы, якія па-за сценамі нашага жытла пераўтвараюцца ў небяспечных для дзікіх жывёл драпежнікаў. Вучоныя ў розных краінах вывучалі іх уплыў і ён аказаўся вельмі значным.

Калі коткам даюць корм, яны забіваюць менш здабычы ў дзень, чым дзікія драпежнікі, але іх тэрыторыі палявання настолькі малыя, што гэтае ўздзеянне на мясцовыя папуляцыі звяркоў і птушак атрымліваецца вельмі канцэнтраваным. У кіпцюры трапляюць і рэдкія віды.

#Дзікіфакт: За апошнія 500 гадоў каты знішчылі не менш за 63 віды хрыбетных жывёл, у тым ліку 40 відаў птушак.

Калі ласка:

✅ Не выпускай котку на вуліцу, зрабі вальеру або прывучы да выгулу на шлейцы. Штодня гуляй з ёй у хаце, каб яе паляўнічы азарт знаходзіў выхад.

✅ Каб котка магла падыхаць свежым паветрам, можна зрабіць каціны балкончык-клетку, куды гадаванец зможа трапляць праз акно.

Аўтар фота Mark Marek, CC BY-SA 3.0, Wikimedia Commons.


Вы уже в курсе? Новые правила благоустройства

Постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 16 мая 2025 г. № 267 скорректированы Правила благоустройства и содержания населенных пунктов. СМИ пишут, что “Правовой акт (принят)… для наведения порядка на земле, улучшения экологии”… Как же улучшится экология городов и дачных участков, если скашивать траву до того, как она достигнет высоты 20 см, чтобы не получить штраф?

Что мы теряем? 😢

Короткий газон — это зелёная пустыня. Без цветов. Без семян.

🐝 Нет цветов – нечем питаться насекомым-опылителям. Частое и низкое скашивание уничтожает места обитания и корм для бабочек, пчёл, жуков. До 80% личинок и куколок гибнет при каждом покосе. В Минске после усиленного кошения исчезли луговые шмели (Уручье, 2023).

🐦 Зеленушки, щеглы, коноплянки и другие вьюрковые птицы лишаются семян. В Минске после аналогичных правил численность щеглов упала на 40% за 5 лет.

🌱 Почва становится беднее.
Без растительных остатков и высокой травы в почве уменьшается количество микроорганизмов, она хуже удерживает влагу и быстрее истощается.

В Вильнюсе после перехода на "ленивые газоны" число видов растений выросло с 10 до 50 за 3 года.

В Гродно и Бресте, в местах, где стали косить реже и оставлять островки дикоросов, вернулись бабочки, шмели и другие насекомые.

❓ Что делать?

🌿 Оставлять небольшие участки с цветами и высокой травой там, где это возможно (например, на заднем дворе, в уголках сада, вдоль заборов), чтобы сохранить островки жизни для насекомых и птиц.

🌿 Высаживать на газонах клевера и другие медоносы. Они невысокие, но дают пищу опылителям и украшают участок.

Надо находить разумный баланс.

Фото: Ruslan Sikunov, Pixabay.

1.3k 0 32 3 122

Горная пліска ў гнездавы сезон

Учора, 25 траўня, на рацэ Капаеўцы (Брэсцкі раён) птушкаркі Кацярына Крупянкова і Анастасія Сяргеева адзначылі рэдкую залётную госцю – горную пліску. Птушка актыўна кармілася на мелкаводдзі.

🐦 Цікава, што першую горную пліску ў Беларусі адзначылі ў снежні 2008 года і доўгі час яны назіраліся толькі ўзімку. У апошнія гады было некалькі назіранняў гэтых птушак улетку і ўвесну. У 2023 годзе ў суседняй Польшчы зарэгістравалі першае гнездаванне горнай пліскі на мяжы з Беларуссю. Такім чынам гнездаванне гэтага віду на хуткіх халодных рэчках магчыма і ў нашай краіне. Трэба назіраць уважліва.

Горная пліска – тыповы жыхар гор Еўропы, дзе селіцца каля рэк.

💛 Самец горнай пліскі нагадвае жоўтую пліску, але спіна ў яго  шэрая, а не зялёная. Яшчэ ён мае ўвесну на горле чорную пляму. Жоўтая пліска жыве на паплавах/лугах, а горная – на рэчках. Жоўтагаловая пліска любіць сажалкі і вільготныя паплавы, мае шэрую спінку, але выразную жоўтую галаву ў самцоў.

😉 Уважліва назірай за дзікай прыродай, фатаграфуй ці здымай на відэа незвычайных птушак! Дзяліся сваімі назіраннямі ў Тэлеграм-чаце "Ціў-ціў" @ptushkachat

📷 На фота: горная пліска, аўтар Кацярына Крупянкова; жоўтая і жоўтагаловая пліскі, аўтар Аляксандр Вінчэўскі.


🦉 Не турбуй соў, калі знайшоў гняздо ці прысаду!

Сваёй прысутнасцю побач удзень ты выдаеш месцазнаходжанне савы крумкачовым, якія могуць забіць яе насмерць.

Лепш трымай месца ў сакрэце. 🤫


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
6 яек, 6 лёсаў: чаму не ўсе птушаняты ў пустальгі роўныя?

🥚🦅 У гняздзе брэсцкіх пустэльг ужо поўная кладка з 6 яек. Віншуем птушак і брэстчан!

#Дзікіфакт: Птушкі адкладаюць яйкі з розным інтэрвалам: некалькі гадзін ці дзён, у залежнасці ад памераў птушкі і яйка. Для інкубацыі ў іх ёсць дзве асноўныя стратэгіі. Калі неабходна як у курыных ці качыных, каб усе птушаняты вылупіліся адначасова і маглі разам пакінуць гняздо, то самка пачынае наседжванне толькі пасля адкладання апошняга яйка. Праблем з кормам у гэтых груп птушак, як правіла, няма. У драпежнікаў адначасовае вылупленне ўсіх птушанят справакуе жорсткія бойкі на гняздзе паміж імі, а пры недахопе корму загінуць можа ўвесь саслабелы вывадак. Таму самка пачынае наседжваць з першага яйка і птушаняты вылупляюцца з інтэрвалам роўным прамежку пры адкладанні яек. Шанец вылецець ёсць ва ўсіх птушанят, але часцей за ўсё выжываюць і пакідаюць гняздо толькі старэйшыя птушаняты.

🤗 Далучайся да трансляцыі – не прапусці вылупленне птушанят!

На відэа моманты з транляцыі.


Жывы рэлікт з эпохі дыназаўраў

У Палессі жыве еўрапейская балотная чарапаха. Гэта адзін з самых старажытных відаў нашай фаўны.

🌿 Балотная чарапаха насяляе асаковыя балоты, забалочаныя старыцы, азёры з густой расліннасцю, ціхія рачныя затокі, затопленыя тарфянікі, меліярацыйныя каналы, сажалкі рыбгасаў.

Чарапахі выдатна плаваюць і даюць нырца. Удзень яны актыўна палююць, любяць выбрацца з вады на купіны, каб пагрэцца на сонцы. Зараз у іх сезон размнажэння: з траўня па ліпень самкі адкладаюць яйкі ў пясок.

☝️ Сёння від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу. Балотная чарапаха была шырока распаўсюджана да маштабнай меліярацыі Палесся. Кладкі чарапах у пяску руйнуюць наземныя і птушыныя драпежнікі. Апошнія атакуюць і дарослых чарапах. Бяспечна яны сябе адчувалі да апошняга часу толькі ў вадзе.

❗ Але зараз з'явілася новая пагроза. Беларусы выкідваюць дакучлівых амерыканскіх чырванавухіх чарапах у прыродныя вадаёмы. Гэта забаронена законам, але пакуль ніводны чалавек за гэта не аштрафаваны. Пакуль чырванавухія сваячкі паспяхова перазімоўваюць, але яшчэ не могуць размнажацца ва ўмовах Беларусі, але што будзе далей, са зменай клімату?

🐢 Сёння, 23 траўня, святкуем Міжнародны дзень чарапах.

А ты бачыў(ла) балотную чарапаху ў дзікай прыродзе?

📷 Дзякуем за фота Наталлі Бачурынскай.


Запытай сваяка ці калегу: які адсотак складаюць дзікія сысуны сярод усіх?

Апошняе даследаванне Навуковага інстытута імя Вейцмана (2023) – сапраўдны шок. 😯

Колькасць людзей і свойскай жывёлы расце. І каб пракарміць іх, кожны год асвойваюцца новыя тэрыторыі і акваторыі.

🌿 Каб захаваць дзікую прыроду, чалавецтву трэба змяніць звычкі, знізіць аб'ёмы жывёлагадоўлі і пакінуць хаця б траціну Зямлі для дзікай прыроды.

📆 Сёння, 22 траўня, адзначаецца Міжнародны дзень біяразнастайнасці.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Хто з нашых птушак прылятае з зімоўкі не з Афрыкі ці Еўропы?

🐦 Такіх відаў у нашых гушчарах усяго некалькі. Адзін з іх – чаромашнік (чечевица). Афарбоўкай самец гэтай птушкі нагадвае папугайчыка. На днях гэтыя птушкі вярнуліся з Індыі ў Беларусь для гнездавання. Шлях няблізкі і нялёгкі – мінімум 4300 км.

🎶 Пяюць яны каля вады, сядзяць звычайна высока на дрэвах. Выдаюць сябе чароўным флейтавым спевам "чіві-вічю", падобным да фразы "Витю видел?".

#Дзікіфакт: Чаму адныя нашыя птушкі ляцяць у Афрыку на зімоўку, іншыя ў Індыю? Як правіла, гэта звязана з гістарычным распаўсюджваннем птушак пасля адыходу ледніка. Тыя, якія прыйшлі ў Беларусь з усходу, на сваю гістарычную радзіму і ляцяць зімаваць, і наадварот.

❓А ты чуў_ла калісьці чаромашніка?

📷 Дзякуем за фота Кацярыне Фацеевай, чат “Птушкі з фотастужкі” @ptushkafota.

#галасыптушак


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Чорны бусел у Клецкім раёне: нястомны пошук кахання

Год таму мы расказвалі пра незвычайны выпадак: чорны бусел спрабаваў завабіць... белую бусліху! 😯

Па словах заолага Сяргея Шакалы сёлета чорны бусел ізноў сядзіць на сваім улюбёным слупе і не зводзіць вачэй з белай бусліхі, якая сядзіць на яйках.

👉 У дзікай прыродзе белыя і чорныя буслы амаль не перасякаюцца: чорны бусел вядзе скрытны лад жыцця ў лясах, а белы трымаецца бліжэй да людзей. Таму змяшаныя пары гэтых відаў – з’ява вельмі рэдкая, але міжвідавыя гібрыды цалкам магчымыя.

Ці знойдзе ён сваё шчасце?

Магчыма, наш герой не можа знайсці пару праз тое, што ў дадзенай мясцовасці мала лясоў і чорных буслоў.

Мы з захапленнем сочым за гэтай незвычайнай гісторыяй.

🎥 Дзякуем за відэа Іне Шкурко, знята 21 траўня 2024 года.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Як размнажаецца птушка года?

🥚 Ямку для гнязда абірае самец вялікага грыцука (большой веретенник). Самка адкладае чатыры яйкі, якія наседжваюць абодва бацькі папераменна на працягу 22 дзён. Калі птушаняты вылупляюцца, бацькі ходзяць з імі яшчэ 25 дзён. Карміць іх не трэба, але абараняць прыходзіцца.

Птушка года: факт № 10 з 10

💧 Важнае месца гнездавання грыцукоў – пойма Прыпяці і менавіта заказнік “Тураўскі луг”. Поспех гнездавання звязаны з узроўнем вады на Прыпяці: падчас доўгага і высокага разводдзя ўтвараюцца астраўкі – даволі бяспечныя месцы гнездавання, маладаступныя для наземных драпежнікаў. Але сёлета разводдзя не было і вады мала.

Зычым грыцукам і іншым кулікам удалага гнездавання ў няпростых умовах! 🙏

🎥 На відэа самка вялікага грыцука змяняе самца на гняздзе. Знята камерай назірання ў рамках праекта Élvonal Shorebird Science.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт


Зніклыя, але не забытыя

📆 Заўтра, 19 траўня, выходзяць паштовыя маркі, прысвечаныя дзікім жывёлам, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі.

Кожная марка – гісторыя, якая павінна стаць нам урокам.

🐂 Тур – адзіны від у гэтай серыі, які знік не толькі ў Беларусі, а ўвогуле. Гэты магутны продак свойскага быдла знік у сярэднявечча праз паляванне і вырубку лясоў.

🐾 Расамаха знікла ў нас праз пацяпленне клімату. Гэта таежны і лесатундравы звер і зараз яшчэ звычайны на поўначы Еўропы і Амерыкі.

🐈‍⬛ Лясны кот знік у нас праз паляванне і гібрыдызацыю са свойскімі катамі, але яшчэ жыве на Захадзе і Поўдні Еўропы. Від вельмі рэдкі паўсюль, дзе захаваўся.

🐾 Хахулі зніклі праз рыбалоўныя сеткі, у якіх яны задыхаліся, і драпежніцтва з боку чужароднай амерыканскай норкі. Від яшчэ захаваўся ў цэнтры еўрапейскай частцы Расіі. Вельмі рэдкі звер.

Толькі заўтра на галоўным паштамце краіны ты зможаш пагасіць марку на адмысловым канверце першага дня спецыяльным штэмпелем, які выкарыстоўваецца толькі адзін дзень.

Да выпуску падрыхтаваныя і прыгожыя паштовыя карткі. Калі на іх у гэты дзень наклеіць маркі з боку малюнка і пагасіць штэмпелем першага дня – атрымаецца калекцыйны картмаксімум.

💌 Прыходзь набыць маркі ў сваю калекцыю ці адправіць з імі ліст ці картку сябру! Намінал M на марцы дазваляе адаслаць паштовую картку за межы Беларусі.

Маркі выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Над імі працавалі мастак і арнітолаг Аляксандр Міцянін з дызайнеркай Марынай Крэзо.


Віншуем прызёраў вясновага чэмпіянату па фотабёрдынгу – 2025!

🥇 Чэмпіёнам стала каманда “AZURE”: Наталля Карліонава і Кацярына Крупянкова – 102 віды і 313 балаў.

🥈 2 месца ў сямейнай каманды “Болотная Гуща”: Дзмітрый і Кацярына Гушча – 91 від і 273 бала.

🥉 3 месца ў каманды “Безбашенные бакланы”: Ганна Мялік і Алёна Ціхановіч – 86 відаў і 265 балаў.

У дадатковых намінацыях перамаглі:

🐦 “Найлепшае фота” – Алёна Ціхановіч з каманды “Безбашенные бакланы” фотаздымкам баталёна (турухтана) у шлюбным убранні.

🐦 “Птушыны базар” – Дзмітрый Гушча з каманды «Болотная Гуща», які ў адзін кадр злавіў 8 відаў птушак!

Сёлета чэмпіянат упершыню цягнуўся 8 гадзін замест 6. Пачытаць падрабязней пра тое, як прайшлі спаборніцтвы і як размеркаваліся месцы каманд, можна тут.

📷 На фота баталён, аўтар – пераможца ў намінацыі “Найлепшае фота” Алёна Ціхановіч; каманды: “AZURE”, “Болотная гуща”, “Безбашенные бакланы”.


🌿 Болота и леса Беларуси: как они выживают в меняющемся мире? Онлайн-лекции 21 мая!

Ученые из Института экспериментальной ботаники НАН Беларуси расскажут самые актуальные факты о болотных и лесных экосистемах Беларуси.

Внимание! Второй семинар перенесен с 21 на 22 мая!


21 мая «Бессмертные экосистемы: об удивительной жизни болот»

⏰ 10:00
🔹 Кто рассказывает: Наталья Зеленкевич, кандидат биологических наук, эксперт по болотам.
🔹 О чём? Почему болота никогда не умирают, чем они могут удивить и что ученые исследуют на болотах.
🔹 Длительность: 30–45 минут.
🔹 Как присоединиться:
Zoom: https://us02web.zoom.us/j/82858493969?pwd=sjOT1v4G8LLvfrQARlSiujcDhNOTBy.1
ID: 828 5849 3969
Код: 743756

22 мая «Адаптация лесов и лесного хозяйства Беларуси к изменению климата: новые аспекты»

⏰ 10:30
🔹 Кто рассказывает: Александр Пугачевский, заведующий лабораторией экологии леса.
🔹 О чём? Как меняются белорусские леса, какие деревья лучше адаптируются и что делают учёные, чтобы их сохранить.
🔹 Длительность: 45 минут.
🔹 Как присоединиться:
Zoom: https://us02web.zoom.us/j/86542194688?pwd=VNBUGZbaFn2kUyWolBkf84KTZCPKqn.1
ID: 865 4219 4688
Код: 778763

Что ещё будет на Неделе родной природы?

✅ Экскурсии в лаборатории ботаники
✅ Акция «Чистый берег» на Вилейском водохранилище
✅ Презентации книг о природе для детей

🔍 Все подробности – в Telegram-канале института (подпишись, чтобы не пропустить!).

Фото Вадима Прокопчука.


5 простых способов помочь природе без фанатизма

Экстремальных погодных явлений всё больше – и в мире, и в Беларуси. Новости про температурные рекорды, наводнения, ураганы, небывалые засухи стали регулярными.

Всё это последствия изменений климата, от которых страдает и дикая природа, и сами люди.

🌡 Волны жары перенесёт не всякое сердце, наводнения и штормы бывают смертельно опасными. Изменения климата бьют по урожаю, здоровью и по карману — цены на продукты растут.

Для дикой природы последствия тоже серьёзные: болота пересыхают, реки мелеют, животные теряют привычные места обитания.

Если сейчас такая ситуация, то через 20–30 лет наши дети унаследуют куда более жёсткий и непредсказуемый мир. 😢

Проблема глобальная, но есть маленькие шаги, которые способен делать каждый.

1️⃣ Экономь воду и энергию — выключай свет, выбирай энергосберегающую технику.

2️⃣ Сокращай отходы — меньше пластика, больше переработки. Прежде чем что-то выбросить – попробуй починить или предложи нуждающимся.

3️⃣ Покупай фрукты и овощи местного производства. Яблоки из Чили, ЮАР, Польши, картошка из Египта? Заменяем на свои: они не требуют дальних перевозок, загрязняющих атмосферу.

4️⃣ Фрукты и овощи покупай в сезон. Задумывался(лась) ли ты, что для обогрева ягод и овощей в теплицах на Полесье вырубают дубравы и жгут газ? Пинские огурцы в апреле, клубнику в мае покупать рано.

5️⃣ Сажай деревья и кустарники местных видов. Даже один дуб или липа за жизнь поглотят центнеры CO₂.

Климат меняется не где-то «далеко» — он меняется здесь и сейчас. Но вместе мы можем замедлить этот процесс. Начни с малого — природа скажет тебе спасибо.

🌍 Сегодня отмечается Международный день климата.

❓ Что уже делаешь ты? Напиши в комментариях!

Автор фото Tumisu, Pixabay.



Показано 20 последних публикаций.
OSZAR »