Беларускі геймер


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Games


Вітаю вас у суполцы аматараў відэагульняў! Нашая мэта — даносіць да вас навіны гульнявой (і ня толькі) індустрыі!
Па ўсіх пытаньнях:
@BY_Game_Bot
Discord:
discord.gg/Zq7bTWhvk4
YouTube:
youtube.com/@Gamer_BY
Boost:
t.me/Gamer_BY?boost

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Games
Statistics
Posts filter


Forward from: Шляхціц Завальня
🥷 Гісторыя Shadow Warrior. Частка 1

Shadow Warrior гэта шалёны кактэйль катан, сакэ і сарказму, што ў 1997-м узняў планку FPS, а ў 2013-м паказаў, як пераасэнсаваць культ без страты крыві (і жартаў). У новым роліку мы:

- высветлім, як 3D Realms зляпілі «самурайскі Duke Nukem»;
- пакажам, як Flying Wild Hog паднялі планку рэбуту, дадаўшы эмоцый і пераасэнсаваўшы механікі;
- нырнем у глыбіні лору: Nobitsura Kage, сутычка двух светаў, багі Оні і саркастычны Ходзі, што жыве проста ў галаве героя;
- разам пасмяемся і зразумеем, чаму Shadow Warrior па-ранейшаму трымаецца ў пантыёне найлепшых FPS.

https://youtu.be/gYKd1_LFG04?si=sdzd4VO1K0irEieA


🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: The Operator

The Operator сардэчна запрашаем у ФДР. Як наш новы Апэратар, вы павінны выкарыстоўваць свае навыкі, каб дапамагаць нашым аґентам і расьсьледаваць злачынствы.

Распрацоўнік — Bureau 81 (ЗША).

❗️Забраць гульню можна да 26 чэрвеня.


Прывітанне ўсім! Хачу парэкамендаваць вам палескі часопіс — даволі разнастайны канал.

У гэтым кутку палескай супольнасці сярод акіяна яднасці вы знойдзеце шмат цікавага. Тут і даследаванні гаворак, і культуры, і гісторыі — усё прысутнічае, ды і пра творчасць не забываюцца.

Цікавы не толькі сам часопіс, не, вы можаце падумаць, што доўгія перыяды маўчання каналу — прыкмета яго «смерці», але лепш спачатку зазірніце ў чат гэтага твору. Хлопцы мараць стварыць чат-супольнасць людзей з розных краёў, зацікаўленых у любых тэмах, што датычацца Палесся. Краю, калі ласка, дапамажыце ім ажыццявіць гэтую мару — і хаця б паспрабуйце смак даследчыка або творцы.

У чаце якраз і абмяркоўваюцца ўсе тыя тэмы, што былі прапанаваныя на фота вышэй.

Спасылка на канал: https://t.me/psliberte


📰 Capcom раскажа аб Resident Evil Requiem ужо на наступным тыдні

Capcom анансавала новую трансьляцыю Capcom Spotlight, якая адбудзецца 27 чэрвеня, а 01:00 па менскім часе й будзе доўжыцца каля 40 хвілін.

Паводле анонсу, увага будзе нададзена Pragmata, Street Fighter 6 і Monster Hunter Wilds.
Акрамя гэтага, асаблівая ўвага будзе нададзена новай Resident Evil з падзагалоўкам Requiem!


📰 Microsoft плянуе звольніць тысячы супрацоўнікаў дзеля ШІ

The Wall Street Journal паведамляе, што карпарацыя Microsoft плянуе звольніць тысячы супрацоўнікаў хуткім часам.

Паводле інфармацыі, вядома, што пад удар трапяць аддзел продажаў і шэраг іншых падразьдзяленьняў і, верагодна, новы этап рэструктурызацыі пачнецца ўжо ў ліпені.
Крыніца мяркуе, што звальненьні зьвязаныя з тым, што Microsoft робіць упор на разьвіцьцё штучнага інтэлекту для паскарэньня працэсаў працы.

У чэрвені 2024 году ў кампаніі працавала каля 230 тысяч супрацоўнікаў. Прыкладна 48 тысяч зь іх — распрацоўнікі.
У траўні гэтага году, кампанія пазбавілася ад шасьці тысяч чалавек. Большасьць зь іх працавалі ў сфэры распрацоўкі ПЗ.


📰 Прэса падзялілася першымі ўражаньнямі ад новай Borderlands 4

Журналісты вядучых ґеймерскіх выданьняў азнаёміліся зь перадрэлізнай вэрсіяй Borderlands 4 і ў большасьці вельмі станоўчыя водгукі!
Калі сьцісла, то новая частка серыі захоўвае звыклы ґеймплэй з натоўпамі ворагаў і кучай лута, але пры гэтым не баіцца дзівіць неспадзеўкамі.

🛑PC Gamer высока ацанілі прыхільнасьць традыцыям. Borderlands 4 — гэта клясычны каапэратыўны шутэр на чатырох чалавек зь вялікай колькасьцю зброі.

🛑IGN назваў Borderlands 4 патэнцыйным «вяртаньнем на трон лутар-шутэраў», асобна адзначыўшы, што гульня адчуваецца вельмі зручна!

🛑VG247 адзначылі мясцовых калярытных і "па-чартоўску добрых" босаў, у бойках зь якімі прыйшлося скакаць па ліянах і агаляць іх слабыя месцы.

Рэліз Borderlands 4 адбудзецца 12 верасьня на ПК, PlayStation 5 і Xbox Series.


Forward from: ReZervatioN
Слоўнікі для Verbum.BY: Справаздача за май-чэрвень

ШЧЫРА ДЗЯКУЕМ усім нашым данатарам і фундатарам — ВЫ НАЙЛЕПШЫЯ 🤩! Дзякуючы вашай падтрымцы ў «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (2022) апрацавалі словы да літары Л і крыху самой Л (ажно па слова «лугаво́дства»!)... а потым вылучаны нам месячны ліміт на сэрвісе кончыўся.

Але мы не сядзелі седзьма, чакаючы «перазарадкі» сэрвісу, а зрабілі вось што:
* апрацавалі «Слоўнік іншамоўнай мовы» (1999) па літару Й уключна (а гэта азначае, што намі зроблена ўжо 550 старонак першага тома!). Тамсама, дзе пазначаны націск супярэчыць нарматыўным слоўнікам (ТСБМ, ТСБЛМ, СБМ, БРС) і «Беларускай Энцыклапедыі», паправілі націск на правільны;
* амаль да ўсіх апублікаваных на Verbum.BY дадалі прадмовы і інструкцыі як карыстацца слоўнікамі, якія прысутнічаюць у арыгінальных кніжных выданнях (практыка паказала, што шмат людзей не заўсёды разумеюць, што́ ў гэтых слоўніках прадстаўлена, чаму, як і навошта), а таксама спасылкі на арыгіналы адсканіраваных слоўнікаў у PDF/DjVu (каб кожны, хто сумняваецца ў апублікаваных на сайце расчытаных тэкстах слоўнікаў, сам мог пераправерыць усё па арыгінальных кніжках). Знайсці іх проста — на галоўнай старонцы націскаеце на любы слоўнік і вуаля, вось яны, спасылкі, амаль у самым версе пад назвай слоўніка;
* у шматтомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (1977-84) у загалоўных словах аднавілі раней адсутныя націскі (націскі ў склонавых канчатках і спрагальных формах дзеясловаў адновім можа калі пазней). Шмат націскаў адрозніваецца ад распаўсюджаных у цяперашні час, таму паглядзець іх будзеце цікава і тым, хто цікавіцца развіццём нашай мовы;
* апублікавалі новы слоўнік — Proverbia Et Dicta / Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (Мінск: «Універсітэцкае», 1993).

Калі ўсё прачытанае выклікала ў вас жаданне падтрымаць нас, вы можаце зрабіць гэта праз платформы Patreon або Boosty.

P.S. А вось Герояў 2 бадай цэлы месяц не рабілі 😞: у нашага карэктара згарэў ноўтбук, мы чакалі, як сэрвіс-цэнтр заменіць па гарантыі. Абяцаем у гэтым месяцы ўсё нагнаць-навярстаць.


📢 Simon the Sorcerer вяртаецца ўжо гэтай восеньню

Выдавецтва ININ Games і распрацоўнікі з Smallthing Studios абвясьцілі аб даце рэлізу Simon the Sorcerer Origins, якая стане прыквэлям арыґінальнай гульні:

«Сэрыя Simon the Sorcerer займае асаблівае месца ў гісторыі прыгодніцкіх гульняў. Гэта гонар — працаваць над праектам, які адначасова шануе спадчыну й прапануе нешта новае для сучаснага пакаленьня».


У гульні ґеймеры даведаюцца перадгісторыю хлопчыка Саймана, якога зацягне ў чароўны сьвет, поўны чараўнікоў і дзіўных істот!

Simon the Sorcerer — сэрыя ґрафічных квэстаў з 1993 году, створаная кампаніяй Adventure Soft. Уся сэрыя пабудавана на прыгодах юнага Саймана, які трапляе супраць сваёй волі ў казачны сьвет і спрабуе вярнуцца ў родную рэальнасьць. Гульня створана ў стылі фэнтэзі, але па сутнасьці ўяўляе сабой гумарыстычную пароду на казачны фальклёр.

Simon the Sorcerer Origins выйдзе 28 лістапада на PlayStation 5, Xbox Series, PlayStation 4, Xbox One, Nintendo Switch, PC і Mac.


📰 Распрацоўнікі Alzara: Radiant Echoes абвясьцілі аб зачыненьні студыі

У мінулым годзе, незалежная француская студыя Camelia (якую заснавалі былыя супрацоўнікі Ubisoft), пасьпяхова завяршыла кампанію па зборы сродкаў на Kickstarter, прадставіўшы сваю дэбютную JRPG — Alzara: Radiant Echoes.
Camelia ўдалося сабраць амаль 300 тысяч эўра!

Аднак не гледзячы на ​​посьпех і цікавасьць з боку ґеймераў, сёньня студыя абʼявіла аб сваім закрыцьці. Прычына — недахоп фінансаваньня.
Сабраныя грошы забясьпечылі толькі палову распрацоўкі гульні. Яшчэ палову, па плянах распрацоўшчыкаў, павінны былі даць выдаўцы або інвэстары, аднак крызіс прывёў да таго, што гіганты індустрыі не гатовы рызыкаваць дзеля невялікага хоць і амбіцыйнага праекта.

Распрацоўка Alzara: Radiant Echoes не скасавана цалкам, але цяпер гульня пастаўлена на паўзу, яе стваральнікі абяцаюць прыкласьці ўсе намаганьні, каб іншая студыя (хай і ў зьмененым выглядзе) давяла іх праект да канца.

Вярнуць грошы фундатарам распрацоўкі ня могуць, бо іх ужо наўпрост няма.
Каб хоць неяк згладзіць уражаньне, студыя апублікавала запіс урыўкаў праходжаньня дэмавэрсіі.

Мы можам толькі ўявіць, як вы расчараваны, прачытаўшы гэта. Ведайце, што мы падзяляем вашыя пачуцьці. Мы б вельмі хацелі, каб гэты праект убачыў сьвет. Мы былі глыбока захопленыя сьветам Alzara, яго пэрсанажамі й сюжэтамі. Мы б нічога не жадалі больш, чым адсьвяткаваць рэліз разам з вамі.


📢 Утульны сімулятар Cast n Chill стаў дыямантам фэстывалю рыбалкі ў Steam

На днях у Steam стартаваў фэстываль гульняў пра рыбалку й разам зь ім, у рэаліз выйшаў утульны сімулятар Cast n Chill, які маметальна патрапіў у топы, атрымаўшы 95% дадатных водгукаў.

Cast n Chill — утульны (і разам з тым актыўны) сімулятар рыбалкі, дзе вы дасьледуеце ціхамірныя азёры, рэкі й акіяны. Ловіце рэдкіх рыб, паляпшайце рыштунак і вывуджвайце сапраўдных леґенд — усё гэта бок аб бок са сваім сабачкам.


Да 30 чэрвеня, гульню можна набыць са зьніжкай у 20% ($ 6.79).


📰 Gearbox: сапраўдныя фанаты знойдуць грошы на новую Borderlands 4

Сузаснавальнік Gearbox Рэндзі Пітчфард пракамэнтаваў скандальную цану новай Borderlands 4 у ​​70$:

«Мы гаворым пра людзей, у якіх ёсьць кансолі й гульнявыя ПК, а не пра бяздомных. Я не спрабую нічога прымяншаць. Сьвет ёсьць Сьвет, чувак. Мы ўсе ў ім робім усё, што можам. Усё проста імкнуцца з усіх сіл»


Пітчфард упэўнены, што Borderlands 4 стане гульнёй прэміюм-кляса й усе, хто згуляюць у яе, зразумеюць, што аддалі свае грошы не дарма й увогуле, усё гэта праблема гульцоў. Ён таксама выказаў упэўненасьць у тым, што "сапраўдныя фанаты" знойдуць грошы.

Дарэчы, аб Borderlands 4, гульня зусім нядаўна атрымала сыстэмныя патрабаваньні:

▫️Мінімальныя патрабаваньні
Працэсар — Intel Core i7-9700 / AMD Ryzen 7 2700X
Відэакарта — NVIDIA GeForce RTX 2070 / AMD Radeon RX 5700 XT
Апэратыўная памяць — 16 ГБ
Месца на дыску — 100 ГБ (SSD).

▫️Рэкамэндаваныя патрабаваньні
Працэсар — Intel Core i7-12700 / AMD Ryzen 7 5800X
Відэакарта — NVIDIA GeForce RTX 3080 / AMD Radeon RX 6800 XT
Апэратыўная памяць — 32 ГБ
Месца на дыску — 100 ГБ (SSD).

Borderlands 4 выходзіць 12 верасня на РС, PlayStation 5 і Xbox Series.


📢 Аўтары Silent Hill f паказалі новыя кадры й расказалі аб японскай тэматыцы

Konami правяла ўласную прэзентацыю Press Start, на якой надала адмысловую ўвагу серыі Silent Hill і асабліва будучай Silent Hill f.

Распрацоўнікі прапанавалі новыя ґеймплейныя кадры. На фоне роліка, можна пачуць Матаі Окамота (прадзюсар гульні), які падкрэсьлівае, што сэрыя Silent Hill заўсёды была зьліцьцём заходняга й японскага падыходу да стварэньня жахаў. Аднак па меры разьвіцьця такая дваістасьць пачынала губляцца, і ўпор паступова перамяшчаўся на заходнія мастацкія прыёмы. Менавіта гэтая сытуацыя прывяла да ідэі стварэньня Silent Hill f, якая выканана ў пераважна «японскім стылі» (падкрэсьліваючы, аднак, што многія любімыя прыёмы серыі з "заходняга сегмента" па-ранейшаму застануцца ў гульні).

Прытрымліваючыся традыцыяў серыі, галоўная гераіня Хінака Сімідзу стала звычайнай дзяўчынай без унікальных здольнасьцяў і звышсіл.
Месца дзеяньня таксама было перанесена з Сайлент Хіла ў Японію, аднак гульцы ўсё роўна ўбачаць гісторыю аб блуканьнях па падсьвядомасьці гераіні. І ўсё гэта ў спалучэньні зь японскім падыходам да хорар — суіснаваньне «выдатнага» і «трывожнага».

Рэліз Silent Hill f адбудзецца 25 верасьня на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.

Таксама, асобна варта згадаць, што Bloober Team абвясьціла аб працы над рэмэйкам першай Silent Hill, але ніякай іншай інфармацыі прадстаўлена не было.


📰 Новую частку Total War анансуюць у сьнежні

Распрацоўнікі з Creative Assembly абвясьцілі, што рыхтуюць для фанатаў леґендарнай Total War "новую эру" серыі! І пачнецца яна з анонсу новай гульні (які абяцаюць ужо ў сьнежні)!

Разам з гэтым студыя акунецца ў мінулае й пакажа ўнікальныя рэтраспэктыўныя матэрыялы, прысьвечаныя гульням, якія ўжо выйшлі. Усё гэта адбудзецца ў рамках прэзентацыі Anniversary Showcase, якая павінна быць цікавай і прыхільнікам фэнтэзі, і фанатам рэальнай гісторыі.

Многія фанаты, у адказ на гэтае паведамленьне выказваюць надзеі, ці можа гэта быць працягам знакамітай Total War: MEDIEVAL II .


📰 Распрацоўнік Stardew Valley: Сьвет новай Haunted Chocolatier будзе значна большым

Нечакана для многіх фанатаў Stardew Valley, яе стваральнік Эрык Барон, вядомы больш як ConcernedApe, праз доўгі пэрыяд маўчаньня, паведаміў, што даступны для вывучэньня сьвет у сімулятары шакалацье Haunted Chocolatier будзе больш, чым у яго знакамітым дзецішчы!

Нажаль, іншымі падрабязнасьцямі знакаміты распрацоўнік не падзяліўся. Затое навіна ўразіла прыхільнікаў і прыцягнула ўвагу нават афіцыйнага профіля Xbox.

Нагадаем, што Haunted Chocolatier была анансаваная яшчэ ў 2021 годзе, аднак праца над гульнёй была прыпыненая з-за немагчымасьці спыніцца ствараць "фінальныя" абнаўленьні Stardew Valley. На гэта паўплывала жаданьне аўтара стварыць найлепшую гульню для аўдыторыі (якая, дарэчы, ужо перавысіла 41 мільён чалавек).

Зараз аб Haunted Chocolatier вядома ня так шмат — гульня павінна даць магчымасьць разьвіваць уласную кандытарскую краму, зьбіраючы рэсурсы й рыхтуючы прысмакі.
У навінцы павінна надавацца больш увагі бітвам і RPG-элемэнтам, але рамантыка й узаемадзеяньне з гараджанамі, па ранейшым будуць важным элемэнтам, а наяўнасьць сьвежых навін, сьведчаць, што стварэньне гульні нарэшце ссунулася зь мёртвай кропкі.

Гэта пацьвердзіў і сам Барон:

Я вырашыў не працаваць над Stardew Valley, пакуль ня скончу Haunted Chocolatier… Думаю, што [у Stardew Valley] усё добра. Я адчуваю сябе вельмі ўпэўнена!


🆓 Цяпер у Epic Games Store можна бясплатна забраць: Two Point Hospital

Two Point Hospitalстварайце шыкоўныя бальніцы, лякуйце дзіўныя хваробы й разьбірайцеся зь ненадзейнымі супрацоўнікамі, пашыраючы ахоп сваёй мэдыцынскай установы ў акрузе Дзьве Вяршыні.

Распрацоўнік — Two Point Studios (Вялікабрытанія).

❗️Забраць гульню можна да 19 чэрвеня.
‼️Недаступна на тэрыторыі Беларусі.


📰 Сталі вядомы падрабязнасьці судовага разбору над былымі кіраўнікамі Ubisoft

На мінулым тыдні ў Францыі, пачаўся суд па справе аб сэксуальных дамаганьнях (і ня толькі) у Ubisoft, дзе абвінавачанымі зьяўляюцца трое былых кіраўнікоў кампаніі:
▫️Серж Аскоэ — былы крэатыўны дырэктар Ubisoft;
▫️Томі Франсуа — экс-віцэ-прэзыдэнт па рэдакцыі й крэатыўных паслугах;
▫️Ґіём Патру — ґеймдырэктар.

Абвінавачаньні, якія атрымалі шырокую агалоску ў 2020 годзе, уключаюць сэксуальныя дамаганьні, спробу сэксуальнага ґвалту, псыхалягічны ціск і абразы.
Тады ґенэральны дырэктар Ubisoft Іў Гійма паабяцаў правесьці маштабныя зьмены ўнутры кампаніі й толькі цяпер, справа дайшла да суда.

Вось, што вядома з абвінавачаньняў (🔞):

▫️Франсуа абраў дзяўчыну для зьдзекаў: аднойчы прывязаў яе да крэсла скотчам і адправіў на ліфце ўверх. Таксама яе прымушалі ў спадніцы рабіць стойку на руках, а перад нарадай малявалі маркерам на яе твары пэнісы;
▫️стала адпускалі пошласьці й камэнтары аб сэксе;
▫️падвяргалі супрацоўнікаў сэксісцкім і расісцкім жартам;
▫️прымацоўвалі да кампутараў супрацоўніц малюнкі пэнісаў;
▫️пукалі ў твары;
▫️на сходах адзін з начальнікаў забіраў блакноты ў супрацоўнікаў і маляваў там свастыку;
▫️рабілі масаж плячэй, аб якім не прасілі;
▫️прымушалі супрацоўнікаў выконваць асабістыя даручэньні, напрыклад, забіраць пасылкі;
▫️уключалі парнаґрафічныя фільмы ў офісе з адкрытым плянаваньнем;
▫️на сходах адзін з начальнікаў забіраў блакноты ў супрацоўнікаў і маляваў там свастыку;
▫️мужчыны ў офісе гулялі ў даганялкі, дзе для перадачы салачкі трэба было ўскубнуць суперніка за палавы орган;
▫️Мусульманцы на застаўку ставілі бутэрброд зь беконам, рабілі зь ёй мемы пра тэрарыстычныя арґанізацыі;
▫️Ґіём Патру нібыта біў сьцены, прытворна зьбіваў супрацоўнікаў, «гуляў з запальніцай у твара» падначаленых, падпаліў бараду мужчыне» і «пагражаў учыніць страляніну ў офісе»;
▫️Томі Франсуа нібы цалаваў супрацоўніц у вусны. У адным выпадку жанчыну ўтрымлівалі сілай іншыя калеґі, у іншым — жанчыну схапіў за валасы сам Франсуа. Пасьля скаргі ў аддзел кадраў пацярпелай сказалі "не разьдзімаць з гэтага праблему";
▫️Серж Аскоэ нібыта заявіў, што адной са старэйшых супрацоўніц "бракуе сэксу", і ён гатовы "яе супакоіць", заняўшыся зь ёй сэксам у суседнім пакоі.

Падсудныя абвінавачаньні адмаўляюць.

640 0 17 9 40

📢 Для RimWorld прадставілі пяты дадатак «Odyssey»

Аўтары RimWorld прадставілі маштабнае дапаўненьне «Odyssey», рэліз якога заплянаваны на ліпень гэтага году.

«Пабудуйце гравілёт — ваш лятаючы дом — і падарожнічайце па плянэце. Селіцеся ў новых біёмах з разнастайным ляндшафтам і незвычайнай фаунай. Выпраўцеся на паляваньне за альфа-трумба або наведайцеся ў старажытныя бункеры криптасну. Падніміцеся на арбіту й зьбярыце абсталяваньне з закінутых касьмічных станцыяў і астэроідаў.
Але ў пустаце працягвае працаваць мозг старажытнай машыны…»

Разам з DLC гульня атрымае бясплатнае абнаўленьне 01/06, якое палепшыць прадукцыйнасьць, зьменіць прылады для праектаваньня баз, павялічыць разнастайнасьць мап і іншае.

Больш падрабязна аб усіх новаўвядзеньнях як DLC, так і бясплатнага абнаўленьня можна прачытаць тут.

Дакладнай даты распрацоўнікі не называюць, абмежаваўшыся абстрактным "Рэліз усяго — праз месяц".


📢 MMORPG Chrono Odyssey атрымала трэйлер з 17 хвілінамі ґеймплэя

Kakao Games, Chrono Studio і партал IGN прадставілі 17-і хвіліннае ґеймплейнае відэа амбіцыйнай MMORPG — Chrono Odyssey.

Chrono Odyssey, экшэн MMORPG новага пакаленьня. Асаблівасьці гульні ўключаюць у сябе ўражальную ґрафіку на базе Unreal Engine 5, велізарны й старанна распрацаваны бясшвоўны адкрыты сьвет, дынамічную баявую мэханіку, заснаваную на маніпуляцыі часам, і шырокія магчымасьці наладкі.


Chrono Odyssey ствараецца для PC, PS5 і Xbox Series. Закрыты бэта-тэст пройдзе з 20 па 22 чэрвеня. Падаць заяўку можна на старонцы гульні ў Steam.


Forward from: ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🎉 БЕЛАРУСІЗАТАР ДЛЯ SUPERMARKET SIMULATOR! 🛒

💥Цяпер можна акунуцца ў крамную мітусню Supermarket Simulator цалкам па-беларуску! 💥

🔹 Што важна ведаць:

1) Пераклад зроблены цалкам уручную.
2) Гэта альфа-версія, бо сама гульня яшчэ не ў рэлізе. Па меры абнаўленняў будзе выходзіць і абноўлены пераклад.

📥 Спампаваць:
NexusMods
Steam
Google Drive

💡 Падтрымаць мяне(і сачыць за іншымі праектамі) можна тут:
👉 Patreon

💪Гуляйце па-беларуску! 🎮

Тызер- https://www.youtube.com/watch?v=Dm2Lk3Vp0i0


📢 Студыя Aspyr анансавала Dungeons & Dragons Neverwinter Nights 2: Enhanced Edition

Студыя Aspyr анансавала Dungeons & Dragons Neverwinter Nights 2: Enhanced Edition — абноўленую вэрсію знакамітай RPG!

У перавыданьні распрацоўшчыкі павысілі якасьць тэкстур, унесьлі ґеймплейныя паляпшэньні й шэраг дадатковых зьмяненьняў. Таксама гульня атрымала падтрымку кантролераў.
У гульню гэтак жа ўключаць усё афіцыйныя DLC (Mask of the Betrayer, Storm of Zehir і Mysteries of Westgate).

Рэліз гульні адбудзецца 15 ліпеня.
Кошт Neverwinter Nights 2: Enhanced Edition — $14.49.

20 last posts shown.
OSZAR »