Стамбул і Пуцін
Знову здзіўляюся розным выказваньням, кшталту: "Пуцін паказаў што ён слабак", увесь сьвет пабачыў, кім ёсьць Пуцін", у Пуціна быў шанс нечага дасягнуць, ен з яго нн скарыстаў" і гэтак далей.
Не буду пісаць, пра што сьведчыць такога кшталту выказваньня, хутчэй пра агульнае бясьсіле і немагчымасьць "цывілізавагага сьвету" (Еўропы і ЗША хаця б неяк уздзейнічаць на сітуацыю і на паводзіны Крамля". Таму палітычная камунікацыя зводзіцца да спробы звычайнага "паласканьня".
Мне падавалася, што 3 гады далі да зразуменьня, што Пуціну глыбока напляваць на тое, што думае пра яго цывілізаваны Захад. Больш таго, у Крамлі таксама ёсьць разуменьне, што дастаткова Пуціну нешта сказаць пра мір і перамовы, як Захад адразу выказваць спадзяваньні, на яго Пуціна "добрую волю" і на хуткі мір. Што таксама паказвае, тое, што пытаньне вайны і міру ляжыць не ў Вашынгтоне, не ў Бруселі, а ў Маскве, і, што ў Зазаду няма сродкаў дзеля таго, каб змусіць Пуцінв да міру. Яны нават не здольныя на то, каб забясьпечыць Украіну ўсебаковай вайсковай падтрымкай, каб яна мела рэсурсы хаця б дэакупаваць свае землі. Зараз гаворка пра гэта нават і не вядзецца.
Адзінае, што можа зрабіць Захад (частка Еўропы) гэта ўвесьці нейкі чарговы, жудасна рэальны 125 пакет санцый супраць Расеі, які Венгрыя і Славакія абавязкова заблакуюць.
Вырашальнай у пытаньні вайны і міру з’яўляецца сіла, моц. Яе няма. Больш таго ўся палітыка краінаў НАТА зводзіцца да таго, што яны рыхтуюцца за працяглай вайны і нават (!) агрэсіі Расеі супраць йх. То бок, замест таго, каб сканцэнтраваць рэсурсы ва Украіне, пераннсьці вайну на бок ворага, разгарнуць шырокую гібрыдную вайну, Захад рыхтуецца да таго, што Расея на йх нападзе і намагаюцца адцягнуць гэты момант.
Не выключыць яго, а адцягнуць. Да гэтага варта дадаць, што "танцы вакол" міру, таксама закладаюць знаходжаньне такой формулы, пры якой магчыма суіснаваньне з глабальных злачынцам, у якога цалкам будуць развязаны рукі для новай вайны.
І менавіта такога "міру" будзе дамагацца Пуцін.