Карова нарадзіла цялят ад зубра ў Віцебскай вобласці
Цяляты нарадзіліся ў малочна-таварным комплексе «Пашкі», піша «Сельская газета».
Галоўны заатэхнік МТК Марына Хаданёнак распавяла, што ніякіх трывожных сімптомаў і прычын для хвалявання не было. Але нованароджаны — занадта буйны і сваімі паводзінамі адрозніваецца ад іншых цялятаў.
Як карова перасеклася з зубрам? Усё вельмі проста: па словах работнікаў фермы, у полі, дзе звычайна пасуцца каровы, жыве зубр-адзіночка.

«Он буйный, стены начал бодать. Совсем не такой, как наши телята. К сену интерес проявил позже обычного, комбикорм ел нехотя. Но живой, энергичный — характер, как говорится, налицо», — апісала журналістам звычкі першага цяляці заатэхнік. Крыху пазней нарадзілася і другое.
Як карова перасеклася з зубрам? Усё вельмі проста: па словах работнікаў фермы, у полі, дзе звычайна пасуцца каровы, жыве зубр-адзіночка.
Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах паведаміў, што гісторыя рэдкая, але не сенсацыйная. Здаралася, што зубры, якія не знайшлі сабе пару, прыбіваліся да статка кароў.